Найти в Дзене

"Воевода" в юбке: как жительница глубинки держит связь между прошлым и настоящим

"Ваявода" вёскі Крыніца. Так называюць нешматлікія жыхары вёсачкі Крыніца, што размясцілася ў маляўнічым куточку Слабада-Кучынскага сельсавета, а таксама работнікі мясцовага сельвыканкама Ядвігу Уладзіміраўну Змачынскую. Ядвіга Змачынская ведае ўсё пра сваіх землякоў, дапамагае справіцца з няпростымі сітуацыямі, калі не справай, то добрым словам. Калісьці і ў яе была звычайная сялянская сям’я, а цяпер вось толькі са сваім любімым гадаванцам – кошкай Васілісай бавіць свой час. Раскажам пра тое, як праходзяць дні нашай гераіні ў глыбінцы. Першае знаёмства з Ядвігай Уладзіміраўнай адбылося некалькі гадоў таму. Мясцовы сельвыканкам праводзіў у Крыніцы сход грамадзян. Уразіла тое, што жанчына прыйшла на яго не адна, а прывезла мужа Аляксандра Валяр’янавіча ў інваліднай калясцы. Вось такую неабыякавасць да грамадскага жыцця праявілі Змачынскія. А яшчэ помніцца, што ў той дзень супрацоўнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вадзім Мардасевіч па просьбе гаспадароў на іх сядзібе ліквідаваў гн

"Ваявода" вёскі Крыніца. Так называюць нешматлікія жыхары вёсачкі Крыніца, што размясцілася ў маляўнічым куточку Слабада-Кучынскага сельсавета, а таксама работнікі мясцовага сельвыканкама Ядвігу Уладзіміраўну Змачынскую.

Ядвіга Змачынская ведае ўсё пра сваіх землякоў, дапамагае справіцца з няпростымі сітуацыямі, калі не справай, то добрым словам. Калісьці і ў яе была звычайная сялянская сям’я, а цяпер вось толькі са сваім любімым гадаванцам – кошкай Васілісай бавіць свой час.

Раскажам пра тое, як праходзяць дні нашай гераіні ў глыбінцы.

Першае знаёмства з Ядвігай Уладзіміраўнай адбылося некалькі гадоў таму. Мясцовы сельвыканкам праводзіў у Крыніцы сход грамадзян. Уразіла тое, што жанчына прыйшла на яго не адна, а прывезла мужа Аляксандра Валяр’янавіча ў інваліднай калясцы. Вось такую неабыякавасць да грамадскага жыцця праявілі Змачынскія. А яшчэ помніцца, што ў той дзень супрацоўнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вадзім Мардасевіч па просьбе гаспадароў на іх сядзібе ліквідаваў гняздо шэршняў.

Чарговая сустрэча з жанчынай адбылася нядаўна. Выбіраючы вёску для падрыхтоўкі праекта "Вандроўкі ў глыбінку", спадабалася назва Крыніца і вельмі захацелася там пабываць. Патэлефанавалі ў Слабада-Кучынскі сельвыканкам. Яго старшыня Нэла Гусева параіла сустрэцца з "ваяводай" Ядвігай Змачынскай.

Чакала нас жанчына з самай раніцы і сустрэла ля брамкі.

– Як даехалі? – запыталася і прадоўжыла: – Гляджу, дарогу крыху пасля ночы распусціла…– Як бачыце, дабраліся без праблем, – адказаў я. – А ці можна ў Вас папрасіць вады?– А як жа. Хадзем да студні.

Менавіта гэтае слова "студня" дало зразумець, што мы сустрэлі сапраўднага носьбіта беларускай мовы. Дарэчы, уся гаворка была пранізана такімі сакавітымі выразамі.

– Запрашаю Вас зайсці ў хату, – звярнулася Ядвіга Уладзіміраўна. – У мяне тут зусім не харомы, але хата вялікая. Будавалі калісьці, думалі, што сям’я будзе немалая. А цяпер вось жыву адна… Даглядала мужа-інваліда, памёр ён некалькі гадоў таму. Трымалі гаспадарку: свіней, карову, курэй, нават коні былі, зямлі было багата. Зараз жа толькі на агародзе якую цыбульку ці агурочак пасаджу, нават бульбу не вырошчваю. Цяпер жа ўсё купіць можна. Двое дзетак выгадавалі, ёсць шасцёра ўнукаў і шасцёра праўнукаў. Дачка Ірына жыве ў Слуцку, працавала на хлебазаводзе, сын Аляксандр – у Мінску, інжынер-электрык.

Дарэчы, з сынам звязана асаблівая старонка ў жыцці жанчыны. Справа ў тым, што яму давялося прайсці праз пекла афганскай вайны. У сакавіку 1987-га Аляксандр перанёс брушны тыф. Ляжаў у шпіталі ў рэанімацыі. Цэлы месяц малады арганізм пад "кіраўніцтвам" урачоў змагаўся за жыццё. Калі крыху ачуняў, з дапамогай медсястры напісаў ліст маці. Увесь гэты час Саша дасылаў ёй весткі быццам з Германіі. Але матуля здагадвалася, што з сынам адбылося нешта незвычайнае. Толькі пасля шпіталя Саша прызнаўся, дзе ён знаходзіцца і выконвае інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане.

Дэмабілізаваўся Аляксандр у ліку адной з апошніх партый ваеннаслужачых у канцы студзеня 1989 года. 29 студзеня, амаль праз два с паловай гады, радавы запасу Змачынскі ступіў на родную зямлю.

– Калі пачаўся вывад савецкіх войскаў, я кожны вечар выходзіла на шашу сустракаць Аляксандра, – успамінае Ядвіга Уладзіміраўна. – Памятаю, што тады таксама было шмат снегу і аўтобус не мог спыніцца на прыпынку. Я выбегла на дарогу і закрычала:– Вадзіцель, стойце!

І праз слёзы пачула доўгачаканыя словы:

– Мама, я вярнуўся!

У біяграфіі Ядвігі Уладзіміраўны значнае месца займае праца паштальёнам. Звыш трыццаці гадоў да самай пенсіі яна дастаўляла карэспандэнцыю жыхарам Слабада-Кучынкі, Вялешына 1, Ліпнікаў і роднай Крыніцы. Была жаданай у кожнай хаце, і менавіта гэта праца прыносіла своеасаблівую асалоду і задавальненне.

– Якой цяжкай была паштовая сумка, Вы не ўяўляеце, – успамінае Ядвіга Уладзіміраўна. – У кожную хату абавязкова выпісвалі раёнку (са "Слава працы" я і цяпер не расстаюся), па тры-чатыры іншыя газеты, часопісы "Здоровье", "Работніца і сялянка". А колькі лістоў дасылалі. Шмат хлопцаў у арміі служыла. Пад святы адных толькі віншавальных паштовак было не ўпакаваць. Асабліва цяжка прыходзілася ўзімку. Сумёты, дарогі не відаць, цямнее рана… А паштальёна чакалі ўсе…

Ядвіга Уладзіміраўна смуткуе па тых часах, калі ў вёсцы жыло шмат лю-дзей, калі ладзіліся святы, калі ўсім светам адзін аднаму дапамагалі. Цяпер таксама можна жыць і радавацца – пенсіі хапае, аўталаўка прыходзіць, дзеці пра яе не забываюцца, але няма таго настрою, што ў маладосці. Яна прызнае, што восень жыцця не такая прыгожая, як восень у прыро-дзе. Але, калі задумацца, ёсць унукі, праўнукі, значыць, нездарма яно ўсё – законы прыроды бяруць сваё і ўсё расстаўляюць на свае месцы…

Фота аўтара

"Воевода" в юбке: как жительница глубинки держит связь между прошлым и настоящим

    "Воевода" в юбке: как жительница глубинки держит связь между прошлым и настоящим
"Воевода" в юбке: как жительница глубинки держит связь между прошлым и настоящим