На прэзентацыі, якая ладзілася падчас падвядзення вынікаў работы сферы культуры Смаргоншчыны, супрацоўнікі музея-сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага прапанавалі для азнаямлення некалькі цікавых фотаздымкаў з гісторыяй. «Каштоўнай знаходкай стаў партрэт жонкі Міхала Клеафаса Агінскага Марыі дэ Неры ў сталым узросце. Выяву знайшлі ў Жэмайцінскім мастацкім музеі горада Плунге. Гэта адкрыццё мае асаблівае значэнне, паколькі большасць вядомых партрэтаў адлюстроўваюць жонку кампазітара ў маладыя гады. Цікава, што партрэт захоўваўся ў былой сядзібе, якая належала Нікаласу, малодшаму ўнуку Міхала Клеафаса Агінскага. Цяпер у ёй знаходзіцца мастацкі музей, які захоўвае спадчыну і традыцыі сямейнай рэзідэнцыі Агінскіх», – зазначыла Людміла Градзіцкая, дырэктар музея-сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага. Акрамя таго, фонды Залескага музея-сядзібы папоўніліся яшчэ адным партрэтам дачкі кампазітара – маленькай Амеліі. Гэты рарытэт перадала Вольга Папко, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры,