Вясной нашаму арганізму патрабуецца больш энергіі і вітамінаў, таму прапануем вам стравы карысныя і смачныя. Прадукты: 1 курынае філе, 100 г зялёнага гарошку, 2 балгарскія перцы, 1–2 кабачкі (можна замарожаныя), 2–3 бульбіны, 1 цыбуліна, сцябло сельдэрэю, 1 морква, зеляніна.
Гатуем. Адварваем курыцу да гатоўнасці. Працэджваем булён і наразаем мяса кавалачкамі, таксама і ўсю агародніну. Злёгку абсмажваем цыбулю, моркву і сельдэрэй. Адпраўляем у булён засмажку, бульбу і перац. Праз 5–7 хвілін – астатнія інгрэдыенты, курыцу і варым суп да гатоўнасці. Прадукты: 2 яйкі курыныя, 2 ст. л. кефіру, 30 г сыру.
Гатуем. У міску ўбіць яйкі. Злёгку ўзбіць іх відэльцам. Дадаць кефір з разліку 1 ст. лыжка на 1 яйка. Затым – нацёрты сыр. Такі амлет можна не саліць. Змяшайце і выліце ў піялу ці іншы посуд, у якім будзеце падаваць амлет. Гатуйце ў мікрахвалевай печы каля 2 хвілін ці ў духоўцы хвілін 20. Прадукты: філе рыбнае – 900 г, цыбуля рэпчатая – 2 шт., вялікі памідор – 1 шт., перац балгарскі (па гу