горадзе. Першае пасяджэнне, скліканае Міколам Тарандам, адбылося ў гарадскім Доме культуры і сабрала 19 чалавек. Спачатку клуб называўся "Клуб аматараў гісторыі і культуры роднага краю". Неўзабаве суполка аб'яднала шырокае кола людзей: ад навукоўцаў і літаратараў да студэнтаў і школьнікаў, у тым ліку членаў камсамола і КПСС. У траўні 1986 года Міхасю Ткачову прапанавалі стаць прэзідэнтам клуба, але ён спачатку адмовіўся. Аднак ужо ў чэрвені пагадзіўся ўзначаліць "Паходню", каб сваім аўтарытэтам абараніць яе ад нападак улад. Клуб быў надзвычай актыўны: ▫️яго намаганнямі сталі традыцыйнымі Купалле, Дзяды, калядныя вечарыны ў Гродне ▫️члены таварыства ўдзельнічалі ў раскопках Старога замка, будаўніцтве помніка паўстанцам 1863 года на Воранаўшчыне, аднаўлялі гадзіннік на званіцы Гродзенскага фарнага касцёла. ▫️яны добраўпарадкоўвалі сядзібу Францішка Багушэвіча ў Кушлянах і Гродзенскія могілкі ▫️ арганізоўвалі фестываль "Рок-крок" у 1988-м, удзельнічалі ў фестывалях "Басовішча" на Белас
12 сакавіка 1986 года, 40 гадоў таму, у Гродне быў створаны гісторыка-культурны клуб "Паходня", які стаў адным з сімвалаў перабудовы ў
12 марта12 мар
1 мин