9 сакавіка 2026 г. пайшоў з жыцця вядомы вучоны, гісторык, даследчык кніжнай культуры Беларусі Георгій Якаўлевіч Галенчанка. Нарадзіўся Георгій Якаўлевіч 28.02.1937 г. у г. Петразаводску. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1960). Кандыдат гістарычных навук (1965). Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Гісторыя беларускага кнігадрукавання XVI—XVIII стагоддзяў». Доктар гістарычных навук (1999). Тэма доктарскай дысертацыі: “Францыск Скарына – беларускі і ўсходніславянскі першадрукар”. У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі працаваў старшым навуковым супрацоўнікам з 1968 па 1991 г., загадчыкам аддзела спецыяльных гістарычных навук з 1991 па 2005 г., галоўным навуковым супрацоўнікам аддзела гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу з 2005 па 2020 г. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1994). Даследваў пытанні крыніцазнаўства XIII–XVIII стст., гістарыяграфію гісторыі Беларусі эпохі феадалізму, культуру, палітычныя, царкоўна-рэлігійныя і этнічныя адносіны, кі
ГАЛЕНЧАНКА Георгій Якаўлевіч (28.02.1937 г. – 09.03.2026 г.)
11 марта11 мар
1 мин