Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтр @viasna96. Сярод іх — ураджэнец Дзятлава і кіраўнік буйнога прадпрыемства «Ізаком Пласт» Сяргей Васюкевіч, 58-гадовая палітзняволеная Марэт Валюк са Смаргоні і майстар «Гроднажылбуда» Дзмітрый Голуб. Сяргей Васюкевіч родам з Дзятлава. Ён скончыў БДЭУ па спецыяльнасці лагістыка. Апошнія 11 гадоў працаваў намеснікам дырэктара па камерцыі ў мінскім офісе «Ізаком Пласт». Яго асудзілі па «справе Гаюна» паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) да пазбаўлення волі. Мае дваіх дзяцей. Марэт Валюк мае другую непрацоўную групу інваліднасці, выдаленую шчытападобную залозу і патрабуе рэгулярнага прыёму лекаў. Яе затрымалі восенню 2024 года падчас «зачысткі» ў Смаргоні па «справе дваровых чатаў». Яе абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» (арт. 361-1 КК) і летам 2025 года асудзілі на 2,5 гады калоніі. Дзмітрый Голуб удзельнічаў у акцыях пратэсту і пакідаў каментары пра расійскіх вайскоўцаў. Яго асудзілі паводле арт. 130 КК