… а яе вочы ззяюць радасцю ад кахання, увагі і пяшчоты. І зусім не важна, колькі ёй гадоў. Таму напярэдані Міжнароднага жаночага дня старшыня Вялікамалешаўскага сельскага выканаўчага камітэта Таццяна Васюхневіч павіншавала адзінокіх жанчын, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку. – Маю ідэю падтрымала кветкавод Любоў Будзько з Вялікага Малешава, – расказвае Таццяна Мікалаеўна. – Выказваю ёй вялікую падзяку, бо добрыя справы рухаюць свет. Віншавальныя паштоўкі сваімі рукамі зрабілі выхаванцы дзіцяга садка № 2 аг. Вялікае Малешава. І вось мы з Таццянай Мікалаеўнай рушылі ў дарогу з важнай місіяй – падарыць цяпло і ўвагу дарагім жанчынам. Першы прыпынак – дом доўгажыхаркі Анастасіі Дзеніскавец з аг. Кароцічы. ➡️➡️ Подробно на сайте polese. by