М. Машэрава далучаецца да праекта «Кожная пятніца - роднае, сваё» з рубрыкай «Псiхалагiчныя словы-амулеты» 🙏Сённяшняе слова – УДЗЯЧНАСЦЬ 🔵ЯК ЯНА ПРАЦУЕ (практыка): 🟢Удзячнасць — гэта не проста "дзякуй" за падарунак. Гэта стан сэрца, калі ты заўважаеш, што жыццё ўжо дало табе больш, чым ты прасіў. Гэта калі ты спыняешся сярод бегу і раптам бачыш: сонца свеціць, побач ёсць людзі, якія цябе любяць, ты дыхаеш, ты жывеш. І ад гэтага ўсё ўнутры ціха радуецца. 🟢Удзячнасць пераключае мозг з рэжыму "чаго не хапае" на рэжым "што ўжо ёсць". А гэта — самы кароткі шлях да задаволенасці жыццём. Удзячнасць не адмяняе цяжкасцей. Яна проста напамінае: нават у цяжкі час ёсць рэчы, якія трымаюць. 🟢Знайдзі час і скажы шчырае "дзякуй" жанчынам, якія побач. Маме — за тое, што чакае цябе з працы. Бабулі — за яе ціхую веру ў цябе. Сяброўцы — за тое, што слухае і разумее. Супрацоўніцам — за падтрымку ў цяжкі момант. Сабе — за тое, што трымаешся. 👩Напярэдадні 8 сакавіка 2026 года слова "ўдзячнасць"
🇧🇾Аддзел сацыяльна-педагагiчнай i псiхалагiчнай работы ВДУ iмя П
6 марта6 мар
1 мин