У СШ №3 прайшла акцыя «Кожная пятніца – роднае, сваё». Гэты праект стаў выдатнай магчымасцю для вучняў пазнаёміцца з багаццем нацыянальных беларускіх традыцый праз смачную ежу. Пакуль звінеў званок на перапынак, дзеці з вялікай цікавасцю збіраліся ў сталовай. Там іх чакала асаблівая страва - беларуская бабка. Гэта папулярная нацыянальная страва, якая рыхтуецца з бульбы і мяса. Некаторыя з вучняў падзяліліся сваімі ўражаннямі: Ульяна, 11 клас: «Сёння ў сталовай я паспрабавала бабку з бульбы. Яна была ўпершыню ў школе. Таксама нам далі сыркі і булачкі беларускай вытворчасці. Усё было вельмі смачным». Дар'я, 11 клас: «Бабка атрымалася вельмі ўдалай. Мае бацькі дома таксама гатуюць падобныя стравы. Я хацела б, каб у будучым дадалі яшчэ больш беларускіх страў». Для школьных кухараў рыхтаваць такую страву было ўпершыню, і, мяркуючы па рэакцыі рабят, яна атрымалася вельмі смачнай. "Сёння для дзяцей мы прыгатавалі бабку бульбяную са свінінай. Бульбу папярэдне вымылі, прапусцілі праз бульб
У школе №3 прайшла акцыя «Кожная пятніца – роднае, сваё»: знаёмства з беларускай кухняй
6 марта6 мар
1
1 мин