Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

🪻😇Сёння дзень святога Казіміра – Казюкі

Дзень памяці святога Казіміра, які адзначаецца 4 сакавіка, традыцыйна суправаджаўся ў Гродне кірмашом Казюкі. Аднак апошнія некалькі гадоў гэтая падзея была часткай святкавання Масленіцы. Усё змянілася толькі ў гэтым годзе. Казюкі – гэта не толькі свята, але і важная лакальная традыцыя, звязаная з княжычам і каралевічам Казімірам. Яна аб’ядноўвае два каралеўскія гарады – Гродна і Вільню. Каралевіч часта бываў у гэтых гарадах, вядомы сваёй набожнасцю, начнымі малітвамі на каленях ля прыступак храмаў і дабрачыннасцю. Гэтыя якасці заваявалі яму павагу і любоў жыхароў Вільні і Гродна. На Каляды 1483 года Казімір наведаў Гродна, але яго здароўе значна пагоршылася. Паводле адной з версій, ён памёр у Гродне 4 сакавіка, пасля чаго яго цела перавезлі ў Вільню. Пахаваны ён у каралеўскай капліцы Віленскага кафедральнага сабора. У 1522 годзе Казіміра кананізавалі. Культ святога Казіміра асабліва ўшаноўваецца на землях ВКЛ. У яго гонар 4 сакавіка праводзіцца асобная служба, а ў Гродне традыцыйн

🪻😇Сёння дзень святога Казіміра – Казюкі

Дзень памяці святога Казіміра, які адзначаецца 4 сакавіка, традыцыйна суправаджаўся ў Гродне кірмашом Казюкі. Аднак апошнія некалькі гадоў гэтая падзея была часткай святкавання Масленіцы. Усё змянілася толькі ў гэтым годзе.

Казюкі – гэта не толькі свята, але і важная лакальная традыцыя, звязаная з княжычам і каралевічам Казімірам. Яна аб’ядноўвае два каралеўскія гарады – Гродна і Вільню. Каралевіч часта бываў у гэтых гарадах, вядомы сваёй набожнасцю, начнымі малітвамі на каленях ля прыступак храмаў і дабрачыннасцю. Гэтыя якасці заваявалі яму павагу і любоў жыхароў Вільні і Гродна.

На Каляды 1483 года Казімір наведаў Гродна, але яго здароўе значна пагоршылася. Паводле адной з версій, ён памёр у Гродне 4 сакавіка, пасля чаго яго цела перавезлі ў Вільню. Пахаваны ён у каралеўскай капліцы Віленскага кафедральнага сабора.

У 1522 годзе Казіміра кананізавалі.

Культ святога Казіміра асабліва ўшаноўваецца на землях ВКЛ. У яго гонар 4 сакавіка праводзіцца асобная служба, а ў Гродне традыцыйна ладзіўся святочны кірмаш «Казюкі». Гісторыя апошніх Казюкоў у Гродне захавалася ў архіўных матэрыялах Hrodna.life.

🤩У Гродне — з Масленіцай, у Вільні — з шэсцем. Параўналі, як адсвяткавалі Казюкі ў двух гарадах (2023)

🤩«Ніводнай заяўкі з-за мяжы». На Казюкі ў Гродне збяруцца толькі беларускія рамеснікі (2023)

🤩Песні на трох мовах, рамесная выстава і шашлыкі з блінамі. У Гродне прайшлі Казюкі і Масленіца (2022)

🤩Гродзенскія ўлады арганізуюць «Казюкі» і святкаванне Масленіцы ў цэнтры (2022)

🤩Альтэрнатыўныя «Казюкі» прайшлі ў дворыку консульства на Будзёнага (2019)

🤩Старшыню Саюзу палякаў будуць судзіць за кірмаш «Казюкі» (2019)

🤩Навошта ехаць у Вільню ў першы сакавіцкі ўікэнд?

🤩Дасведчаныя рамеснікі прымуць у свае шэрагі маладых калег на «Казюках» у Гродне (2017)

🤩Казюкі ў Гродне нагадалі, што Савецкая плошча раней была Рынкам (2017)