Найти в Дзене

Пакуль у нашых дамах жывуць кнігі…

Сусветны дзень пісьменніка – магчымасць успомніць і павіншаваць тых, хто ўмее спыніць імгненне і заключыць яго ў словы. Стагоддзямі паэты і празаікі ўглядаліся ў вір падзей і імкнуліся ўлавіць галоўнае: голас часу, боль эпохі, ціхую радасць простага чалавека. Іх рукапісы сталі для нас вокнамі ў свет, якога ўжо не знайсці на карце. Карані літаратуры вядуць у глыбіню стагоддзяў, да тых, хто ўпершыню ўзяў у рукі пергамент і пакінуў на ім след сваёй думкі. Антычныя філосафы, сярэднявечныя летапісцы, вандроўныя казачнікі – усе яны вучыліся творчасці, якой нельга зразумець да канца. Пісьменніцтва –дарога без фінішу, дзе кожны новы тэкст становіцца і школай, і адкрыццём. Напярэдадні Дня пісьменніка мы пабывалі ў сельскай глыбінцы, каб даведацца: а што там людзі чытаюць? Якія аўтары для іх блізкія, чые радкі саграваюць доўгімі зімовымі вечарамі? Галіна Грэцкая: – З маленства люблю чытаць. Гэты занятак вельмі карысны для чалавека, асабліва для дзяцей, бо ён развівае мову, маўленне, вобразнасць,

Сусветны дзень пісьменніка – магчымасць успомніць і павіншаваць тых, хто ўмее спыніць імгненне і заключыць яго ў словы. Стагоддзямі паэты і празаікі ўглядаліся ў вір падзей і імкнуліся ўлавіць галоўнае: голас часу, боль эпохі, ціхую радасць простага чалавека. Іх рукапісы сталі для нас вокнамі ў свет, якога ўжо не знайсці на карце.

Карані літаратуры вядуць у глыбіню стагоддзяў, да тых, хто ўпершыню ўзяў у рукі пергамент і пакінуў на ім след сваёй думкі. Антычныя філосафы, сярэднявечныя летапісцы, вандроўныя казачнікі – усе яны вучыліся творчасці, якой нельга зразумець да канца. Пісьменніцтва –дарога без фінішу, дзе кожны новы тэкст становіцца і школай, і адкрыццём.

Напярэдадні Дня пісьменніка мы пабывалі ў сельскай глыбінцы, каб даведацца: а што там людзі чытаюць? Якія аўтары для іх блізкія, чые радкі саграваюць доўгімі зімовымі вечарамі?

Галіна Грэцкая:

– З маленства люблю чытаць. Гэты занятак вельмі карысны для чалавека, асабліва для дзяцей, бо ён развівае мову, маўленне, вобразнасць, мысленне. У мяне багатая хатняя бібліятэка. Многія кнігі перачытвала па некалькі разоў.

Мой любімы паэт – Сяргей Есенін, нават сына свайго у яго гонар назвала. Люблю есенінскія вершы і паэму «Ганна Снегіна». Я родам з Навагрудскага раёна, з юнацтва памятаю творы свайго земляка Адама Міцкевіча. Люблю гістарычныя раманы Валянціна Пікуля, Генрыка Сянкевіча, Баляслава Пруса (асабліва яго твор «Фараон»), дэтэктывы Джэймса Хэдлі Чэйза… Спіс магу прадаўжаць ­бясконца. Цікавая кніга мяне можа настолькі захапіць, што я забываюся пра ўсё на свеце. Але ўлічваючы тое, што маю шмат спраў на працы і дома, то стараюся сябе абмяжоўваць у чытанні.

Данута Більдзь:

-2

– У маёй хатняй бібліятэцы ёсць кнігі, якія выдаваліся яшчэ пасля вайны. Ёсць першыя кнігі Івана Шамякіна – гэта адзін з маіх любімых аўтараў, з задавальненнем чытаю Івана Мележа. Люблю вершы Аляксандра Пушкіна і Сяргея Есеніна, Янкі Купалы і Якуба Коласа. Пасля таго, як перахварэла на каранавірус, мне параілі чытаць кожны дзень вершы ўслых. І адчула на сабе, што гэта сапраўды карысна для ўзнаўлення дыхальнай мускулатуры.

Дарэчы, калі я была школьніцай і жыла на ­Мядзельшчыне, сама любіла пісаць сачыненні і нават дасылала свае лірычныя замалёўкі пра людзей і прыроду ў раённую газету «Нарачанская зара».

Ірына Мароз:

-3

– З маладосці люблю творы беларускіх класікаў. Найперш – раман «Нельга забыць», аповесць «Сівая легенда» і вершы Уладзіміра Караткевіча. Чытаю і перачытваю раманы Івана Шамякіна (самы любімы – «Сэрца на далоні»). Проза Быкава прыцягвае глыбокім псіхааналізам. Праўда, апошнім часам складана ўспрымаю творы на ваенную тэматыку.

Люблю аповесць «Стары і мора» Эрнеста Хэмінгуэя, навелы Стэфана Цвейга і О. Генры («Апошні ліст» – самая любімая). Увогуле магу чытаць паралельна некалькі кніг.

Чытанне добрая звычка, якая зніжае стрэс, стымулюе працу мозгу, пашырае слоўнік. Французскі філосаф Рэнэ Дэкарт бачыў у чытанні «гутарку з наймудрэйшымі людзьмі мінулых стагоддзяў». Пісьменнік Максім Горкі называў кнігу «адным з самых вялікіх цудаў, створаных чалавекам». А для нямецкага паэта ­Генрыха Гейнэ яна была жывой істотай: «Дом, у якім няма кнігі, падобны да цела, пазбаўленага душы».

Галіна АНТОНАВА

Фота аўтара

Теги: общество сельсовет Кореневский сельсовет