Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

🎂 Нам 19 гадоў

! 😀 Калі 2 сакавіка 2007 года мы пачыналі ўсю гэтую справу, то ніхто і не думаў, што гэта будзе гісторыя аднаго з самых устойлівых выданняў у Гродне і аднаго з самых паспяховых рэгіянальных медыяў Беларусі. У 2007-м паўстала гродзенская інтэрнэт-газета і інтэрнэт-радыё «Твой стыль». У 2016-м на іх аснове запрацаваў наш і ваш Hrodna.life. Так і атрымліваецца амаль юбілейная дата: 9,5 гадоў пад брэндам ТС і яшчэ 8,5 пад брэндам HL. За гэты час мы працавалі з дзясяткамі выдатных людзей, рэалізавалі не адзін карысны для горада праект і не раз замацоўвалі рэпутацыю выдання, якое клапоціцца пра горад і гараджан. Мы выхавалі цэлае пакалення беларускіх медыйшчыкаў, якія сёння самі — галоўныя рэдактары паспяховых праектаў, аўтары кніг, аўтарытэтныя калумністы, сцэнарысты папулярных тэле- і YouTube-праграм... Не злічыць, скалькім зоркам беларускай журналістыкі некалі мы далі магчымасць паспрабаваць сябе. Былі і прыколы. Напрыклад, адзін з самых актыўных нашых аўтараў канца нулявых у 2021-

🎂 Нам 19 гадоў!

😀 Калі 2 сакавіка 2007 года мы пачыналі ўсю гэтую справу, то ніхто і не думаў, што гэта будзе гісторыя аднаго з самых устойлівых выданняў у Гродне і аднаго з самых паспяховых рэгіянальных медыяў Беларусі.

У 2007-м паўстала гродзенская інтэрнэт-газета і інтэрнэт-радыё «Твой стыль». У 2016-м на іх аснове запрацаваў наш і ваш Hrodna.life.

Так і атрымліваецца амаль юбілейная дата: 9,5 гадоў пад брэндам ТС і яшчэ 8,5 пад брэндам HL.

За гэты час мы працавалі з дзясяткамі выдатных людзей, рэалізавалі не адзін карысны для горада праект і не раз замацоўвалі рэпутацыю выдання, якое клапоціцца пра горад і гараджан.

Мы выхавалі цэлае пакалення беларускіх медыйшчыкаў, якія сёння самі — галоўныя рэдактары паспяховых праектаў, аўтары кніг, аўтарытэтныя калумністы, сцэнарысты папулярных тэле- і YouTube-праграм...

Не злічыць, скалькім зоркам беларускай журналістыкі некалі мы далі магчымасць паспрабаваць сябе. Былі і прыколы. Напрыклад, адзін з самых актыўных нашых аўтараў канца нулявых у 2021-м быў ужо... судовым выканаўцам і арыштоўваў рахунак нашай рэдакцыі 😅

🎁 Калі вы знаходзіцеся ў бяспечным месцы, то можаце зрабіць нам падарунак на 19-годдзе: пералічыце 19 еўра, 19 долараў, 19 злотых (форынтаў, кронаў, фунтаў, шэкеляў, дырхамаў і г.д.) ці 19 біткойнаў 😎 любым зручным вам спосабам — https://hrodna.life/support/

💌 Або напісаць пажаданні ці парады на info@hrodna.life. Мы заўсёды прыслухоўваемся да гродзенцаў, дзе б яны або мы не былі!