🤱 2 сакавіка 1896 года ў мястэчку Поразава (сёння 🦬 Свіслацкі раён Гродзенскай вобласці) нарадзіўся Станіслаў Глякоўскі — святар, педагог і адзін з арганізатараў беларускага каталіцкага выдавецтва. 🐺 У 1913 годзе скончыў гарадское вучылішча ў Ваўкавыску. Атрымаў адукацыю ў Віленскай духоўнай семінарыі, а затым працягнуў навучанне ў Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме, дзе атрымаў ступень доктара тэалогіі. Пасля вяртання на радзіму служыў у розных парафіях, выкладаў Закон Божы ў віленскіх школах, у тым ліку ў Віленскай беларускай гімназіі. ✝️ Адначасова актыўна займаўся выдавецкай дзейнасцю: уваходзіў у кіраўніцтва Беларускага каталіцкага выдавецтва, фінансаваў выпуск дзіцячага часопіса «Пралескі», выдаваў рэлігійную і мастацкую літаратуру, у тым ліку творы Міхася Машары і Вінцука Адважнага. 🤩 У віленскім касцёле Святога Мікалая праводзіў набажэнствы для беларусаў, апекаваўся скаўтамі, удзельнічаў у дзейнасці Беларускага студэнцкага саюза і Беларускага навуковага таварыства. 🇧🇾
🤝 130 год ураджэнцу Гродзеншчыны, беларускаму каталіцкаму святару і выдаўцу, які спрыяў развіццю рэлігійнага жыцця і адукацыі беларусаў
2 марта2 мар
1 мин