». Акрамя тавараў ад рамеснікаў прадаваліся і сувеніры, вырабленыя зняволенымі 28 лютага на вуліцы Савецкай у Гродне прайшла традыцыйная кірмаш-выстава «Казюкі». Свята сабрала рамеснікаў з рэгіёна і іншых абласцей Беларусі, а таксама наведвальнікаў. Сярод удзельнікаў — майстры з Зэльвенскага і Навагрудскага раённых цэнтраў культуры і народнай творчасці. Яны прывезлі саломапляценне, кераміку, вышываныя ручнікі, коўдры з гісторыяй, вырабы ў тэхніцы пэчворк і сувеніры. На гандлёвых радах таксама былі аўтарскія прысмакі, мёд, гарбата і банкуха. Асартымент кірмашу ўключаў адзенне, мяккія цацкі, драўляны посуд, абразы, кошыкі і іншыя вырабы. ❗️🪃 Акрамя вырабаў незалежных майстроў, на кірмашы была прадстаўлена і прадукцыя Дэпартамента выканання пакаранняў. Hrodna.life звярнула ўвагу на тое, што ў публікацыях гродзенскіх выданняў з’явіліся фота і згадкі пра тавары з крамы «еДИН» — сеткі, дзе прадаюць прадукцыю, вырабленую ў месцах зняволення. Раней крама з такімі таварамі адкрылася на ву