А ці ведаеце вы, што з нацыянальных страў прапануюць у Бешанковічах? 🥭 Зазірнулі ў кафэ «Манга», паглядзець, што з «роднага» можна тут паспрабаваць. ✨ «Манга» размяшчаецца ў цэнтры Бешанковіч, на працягу дзесяцігоддзя з традыцыйных страў тут аддаюць перавагу бульбяному духмянаму супу з пампушкамі, патэльні з бульбай і яйкам (а цяпер яшчэ і з хатнімі каўбаскамі), палескай салаце. ✨ А яшчэ ў меню ёсць навiнкi — верашчака па-шляхецку ў гаршчочку і печаныя яблычкі з тварагом і мёдам. Смачна есці! 👉 Падрабязнасці ў адным з бліжэйшых нумароў «Зары».
🔺 «Кожная пятніца — роднае, сваё»: рэспубліканскі праект з такой назвай рэалізуецца ў нашай краіне
27 февраля27 фев
3
~1 мин