Сёння ў рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» вучні малодшых класаў сярэдняй школы №5 дэгуставалі марожанае, якое выпускаецца на прадпрыемстве «Смаргонскія малочныя прадукты». Вытворчасць марожанага ў Смаргоні наладжана каля 50 гадоў назад. Яно даспадобы мясцовым жыхарам і гасцям, дзецям і дарослым. Марожанае стала брэндам нашага горада, гэты дэсерт палюбілі за якасць, смак і натуральнасць. Ацанілі марожанае і вучні 1-х, 2-х і 4-х класаў СШ №5. Работнікі прадпрыемства прапанавалі дзецям паспрабаваць пламбір і шакаладнае марожанае, тым самым зрабіўшы больш салодкім вучэбны працэс. Прыемным сюрпрызам стаў падарунак ад мядзведзяў – паветраны шар. З дапамогай відэароліка рабяты таксама пазнаёміліся з малочнай прадукцыяй пад брэндам «MiLida», даведаліся пра прадукты, якія выпускаюцца смаргонскім прадпрыемствам. Стэфанія, вучаніца 1 класа: - Мне вельмі падабаецца смаргонскае марожанае, асабліва шакаладнае. Мы з мамай яго купляем кожную пятніцу і панядзелак. Нават зі
Смачнае і натуральнае: у СШ №5 дзеці каштавалі смаргонскае марожанае
27 февраля27 фев
5
~1 мин