Найти в Дзене

Мартовские подсказки от предков: народные приметы на каждый день

У даўнія часы ў гэты дзень часта здараліся завеі і маразы. Казалі, што зіма часова вяртаецца ў свае ўладанні.
Густы туман – лета будзе непагодлівым. Гучна спяваюць сініцы – неўзабаве ўсталюецца цёплае надвор’е. Гэты дзень нашы продкі называлі "Паўраценне". Назву тлумачылі тым, што мядзведзь у бярлозе ў гэты дзень паварочваецца на другі бок. У гэты дзень сяляне назіралі за паводзінамі птушак: "на Паўраценне птушка завівае гняздо, а пералётная ляціць з выраю".
Яшчэ былі прыметы: калі рожкі месяца вострыя, значыць, будзе моцны вецер. Тарасій-кумашнік забараняе з гэтага часу спаць днём, інакш нападзе кумоха, ліхаманка. "Хоць па сценцы хадзі, а днём спаць не кладзіся". Было павер’е пра кумоху – нячыстую сілу, якая па першым вясновым сонейку спрабавала ўхапіць кавалачак ад добрага здароўя чалавека.
Нашы продкі лічылі, што 10 сакавіка павінны прыляцець гракі. Калі так здарыцца, то праз месяц растане ўвесь снег. А яшчэ лічылі: калі хатнія жывёлы чхаюць, значыць, пацяплее. У даўнейшыя часы людз
Оглавление

8 сакавіка

У даўнія часы ў гэты дзень часта здараліся завеі і маразы. Казалі, што зіма часова вяртаецца ў свае ўладанні.
Густы туман – лета будзе непагодлівым. Гучна спяваюць сініцы – неўзабаве ўсталюецца цёплае надвор’е.

9 сакавіка

Гэты дзень нашы продкі называлі "Паўраценне". Назву тлумачылі тым, што мядзведзь у бярлозе ў гэты дзень паварочваецца на другі бок. У гэты дзень сяляне назіралі за паводзінамі птушак: "на Паўраценне птушка завівае гняздо, а пералётная ляціць з выраю".
Яшчэ былі прыметы: калі рожкі месяца вострыя, значыць, будзе моцны вецер.

10 сакавіка

Тарасій-кумашнік забараняе з гэтага часу спаць днём, інакш нападзе кумоха, ліхаманка. "Хоць па сценцы хадзі, а днём спаць не кладзіся". Было павер’е пра кумоху – нячыстую сілу, якая па першым вясновым сонейку спрабавала ўхапіць кавалачак ад добрага здароўя чалавека.
Нашы продкі лічылі, што 10 сакавіка павінны прыляцець гракі. Калі так здарыцца, то праз месяц растане ўвесь снег. А яшчэ лічылі: калі хатнія жывёлы чхаюць, значыць, пацяплее.

11 сакавіка

У даўнейшыя часы людзі ў гэты дзень аналізавалі прыродныя з’явы і спрабавалі прадказаць надвор’е на бліжэйшы час. Таксама хадзілі на рыбалку, разлічваючы на добры клёў. Лічылася, што яшчэ не час спяшацца пачынаць палявыя работы – могуць ударыць маразы.
Куры капаюць снег – да пацяплення, а рыпанне дзвярэй і завесаў – да непагадзі.

12 сакавіка

Дзень называўся "Пракоп-дарогабурыльнік". Раней казалі так: "Пракоп санкавы шлях бурыць". Нельга было ў гэты дзень выязджаць з хаты, не прыклаўшы вуха да зямлі. Нашы продкі хацелі спачатку пераканацца: ці надзейная снегавая дарога. І толькі пасля гэтага займаліся гаспадарскімі справамі. Народжанаму ў гэты дзень наказвалі не спяшацца, з розумам за справы брацца.
Калі вераб’і корпаюцца ва ўласным пер’і, значыць, быць пацяпленню. Асабліва добра, калі яны гэта робяць пад дахам хаты.

13 сакавіка

Раней лічылася, што менавіта ў гэты дзень заўсёды бывае адліга. "На Васіля-капельніка са стрэх капае". Прасці лён і пяньку нельга, бо можна "адслініць замураваную зіму", у выніку чаго зноў надыдуць халады.
Калі сабака доўга адмаўляўся ад ежы ці быў млявым, а ў гэты дзень аджыў, значыць, адчувае, што хутка будзе цёпла.

14 сакавіка

Продкі называлі гэты дзень Аўдоцця-вясноўка. Лічылася вялікім святам. У вёсках дзяўчыны і дзеці пачыналі "гукаць вясну", для гэтага залазілі на дахі будынкаў або збіраліся на пагорках і выкрыквалі вяснянкі. Хлопцы збіралі з усёй вёскі розную старызну і распальвалі вогнішча.
Калі прылятаюць гракі, значыць, лета будзе мокрым і сырым.

Мартовские подсказки от предков: народные приметы на каждый день

    Мартовские подсказки от предков: народные приметы на каждый день
Мартовские подсказки от предков: народные приметы на каждый день