На ІІ пленуме Капыльскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падвялі вынікі работы за мінулы год, агучылі планы і напрамкі работы на сёлетні. З дакладам выступіла старшыня раённай арганізацыі галіновага праф саюза Ірына Сцяпура. Як адзначана ў выступленні, справаздачны год быў напоўнены важнымі грамадска-палітычнымі падзеямі, маштабнымі і знакавымі мерапрыемствамі, якія прайшлі ў краіне, і ў якіх галіновы прафсаюз прымаў актыўны ўдзел, аказваў уплыў на прыняцце рашэнняў у інтарэсах працоўных, адстойваў іх правы. – Наша задача – пачуць кожнага. Вельмі важна падтрымліваць, забя спечваць згоду і стабільнасць у працоўных калектывах. Згуртаванасць і адзінства спрыяюць захаванню нашай незалежнасці і суверэнітэту, прымнажэнню нашых агульных дасягненняў, – падкрэсліла Ірына Станіславаўна. Лічбы і факты