Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене

Копыльщина приняла областной семинар-практикум по сохранению культурного наследия

Спецыялісты раённых метадычных службаў сталі ўдзельнікамі абласнога семінара-практыкуму па нематэрыяльнай культурнай спадчыне, які прайшоў на Капыльшчыне. Знаёмства пачалося ў раённым цэнтры культуры з наведвання выставы "Чароўны лоскут". Тут сваю творчасць прадставілі ўдзельнікі народнага калектыву майстроў народнай творчасці "Скарбонка" РЦК пад кіраўніцтвам Галіны Гурло. Сярод аўтараў работ былі Бернарда Леаненка і Ганна Мароцкая. Прэзентаваўшы ўдзельнікам семінара калекцыю пад назвай "Нітка часу", Бернарда Станіславаўна адзначыла, што ўсе традыцыйныя элементы ўжо адаптаваны пад рэаліі XXI стагоддзя. Яна абсалютна пераканана ў тым, што любыя традыцыйныя формы застаюцца актуальнымі і значнымі толькі тады, калі яны гарманічна ўпісваюцца ў сучасны кантэкст і знаходзяць водгук у нашым паўсядзённым жыцці. На адкрыцці семінара-практыкуму загадчык сектара культуры райвыканкама Алена Карпяленя адзначыла, што важна не проста захоўваць сваю культурную спадчыну і народнае багацце, але і дзялі
Оглавление

Спецыялісты раённых метадычных службаў сталі ўдзельнікамі абласнога семінара-практыкуму па нематэрыяльнай культурнай спадчыне, які прайшоў на Капыльшчыне.

Пад рэаліі XXI стагоддзя

Знаёмства пачалося ў раённым цэнтры культуры з наведвання выставы "Чароўны лоскут". Тут сваю творчасць прадставілі ўдзельнікі народнага калектыву майстроў народнай творчасці "Скарбонка" РЦК пад кіраўніцтвам Галіны Гурло. Сярод аўтараў работ былі Бернарда Леаненка і Ганна Мароцкая. Прэзентаваўшы ўдзельнікам семінара калекцыю пад назвай "Нітка часу", Бернарда Станіславаўна адзначыла, што ўсе традыцыйныя элементы ўжо адаптаваны пад рэаліі XXI стагоддзя. Яна абсалютна пераканана ў тым, што любыя традыцыйныя формы застаюцца актуальнымі і значнымі толькі тады, калі яны гарманічна ўпісваюцца ў сучасны кантэкст і знаходзяць водгук у нашым паўсядзённым жыцці.

Захаванне і пераемнасць традыцый

На адкрыцці семінара-практыкуму загадчык сектара культуры райвыканкама Алена Карпяленя адзначыла, што важна не проста захоўваць сваю культурную спадчыну і народнае багацце, але і дзяліцца вопытам:

– У нас сапраўды ёсць што паказаць і чым падзяліцца. У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключаны 690 аб'ектаў, размешчаных у Мінскай вобласці. З іх 21 адносіцца да катэгорыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны. На тэрыторыі Капыльшчыны налічваецца 42 аб’екты, якія ўнесены ў рэестр гісторыка-культурных каштоўнасцей, сярод якіх 40 з'яўляюцца матэрыяльнымі аб'ектамі і два ўяўляюць сабой нематэрыяльныя культурныя каштоўнасці, характэрныя для Семежава.– Асаблівымі рысамі семяжоўцаў лічыцца працавітасць, асаблівая любоў да сваёй гісторыі і спадчыны, – адзначыла ў сваім дакладзе метадыст РЦК Настасся Янушка. – Не дзіўна, што менавіта тут, у Семежаве, адроджаны калядны абрад "Цары" і тэхніка закладнога ткацтва чырвона-белых ручнікоў.

Падчас пленарнага пасяджэння ўдзельнікі абласнога практычнага семінара даведаліся пра асабістую рукапісную фальклорную спадчыну, абмеркавалі асноўныя падыходы і прынцыпы электроннага архівавання сучасных фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў, азнаёміліся з лепшымі практыкамі захавання і пераемнасці нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў Мінскай вобласці.

Падарожжа ў свет гісторыі і мастацтва

У раённым цэнтры ткацтва прысутныя змаглі не проста азнаёміцца з дзейнасцю гэтай установы культуры, цікавымі экспазіцыямі, але і стаць удзельнікамі майстар-класа "Тканыя вырабы сваімі рукамі".

– За апошнія гады супрацоўнікі цэнтра дасканала асвоілі тэхніку ткацтва закладных ручнікоў і свае навыкі перадаюць навучэнцам "Школы ткачоў", – падкрэсліла загадчыца РЦТ Таццяна Волкава. – Дзеці з задавальненнем праводзяць экскурсіі па экспазіцыі цэнтра ткацтва, расказваюць пра асаблівасці семежаўскага закладнога ткацтва.

Таксама ў рамках семінара ўдзельнікі пабывалі ў Семежаўскім цэнтры культуры, дзе больш дасканала даведаліся пра адроджаны калядны абрад "Цары", які сваімі каранямі ідзе ў XVIII стагоддзе.

– Адметнаць абраду – у складзе ўдзельнікаў, касцюмах, дыялогах. А яшчэ ў тым, што праводзіцца ён толькі тут, у Семежаве. Нідзе больш у Беларусі гэты абрад не сустракаецца, – падкрэслілі ў сваіх выступленнях дырэктар установы Юлія Стрэлкіна і Таццяна Шаура, якая стаяла ля вытокаў захавання абраду, занесенага ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Уражаннямі пра ўдзел у абрадзе падзяліўся і Георгій Ціманаў, "цар" у трэцім пакаленні, сёння яго справу працягвае ўнук Данііл.

Падводячы вынікі семінара, удзельнікі аддзначылі, што захаванне і папулярызацыя такіх каштоўнасцей – важная задача не толькі для мясцовых жыхароў, але і для ўсёй Беларусі, бо менавіта ў нематэрыяльнай спадчыне жыве сапраўдны дух і культура народа. Такім чынам, Капыльшчына застаецца жывым прыкладам таго, як традыцыі могуць гарманічна суіснаваць з сучаснасцю, узбагачаючы і ўмацоўваючы культурную прастору краіны.

Спецыяльна для "Слава працы"

Таццяна КУХАРОНАК, кандыдат гістарычных навук, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела нарадазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі:

– Лічу, што падобны вопыт абавязкова трэба пераймаць. Увасабленне высокіх паняццяў накшталт пераемнасці і захавання культурнай спадчыны: за гэтымі прыгожымі словамі – паўсядзённая праца канкрэтных людзей. Важна разумець, як усё пачыналася, наколькі цяжкім быў шлях і як няпроста часам вызначыць асноўныя моманты. Вось абрад "Цары" першым трапіў у спіс ЮНЕСКА дзякуючы наяўнасці якаснага відэаматэрыялу. У кожнага абраду свой лёс: адны знаходзяць шчасце, іншым шанцуе менш. Дык вось у каляднага абрада "Цары" лёс шчаслівы склаўся: ён атрымаў прызнанне. Для функцыянавання і захавання гэтага абраду ў сучасным культурным асяроддзі недастаткова толькі вуснай перадачы, цяпер неабходны зусім іншыя механізмы папулярызацыі, напрыклад, выкарыстанне сродкаў масавай інфармацыі. Таму такія семінары вельмі карысныя і цікавыя. Яны дазваляюць сабраць разам унікальныя веды, уключаючы тэксты, атрыбутыку і паслядоўнасць дзеянняў, характэрныя менавіта для гэтага рэгіёна. Такая ўнікальная лакальная асаблівасць становіцца ўвогуле цікавай для культработнікаў Мінскай вобласці.

Фота аўтара

Копыльщина приняла областной семинар-практикум по сохранению культурного наследия

    Копыльщина приняла областной семинар-практикум по сохранению культурного наследия
Копыльщина приняла областной семинар-практикум по сохранению культурного наследия