У Гродзенскім заапарку далучыліся да святкавання Масленіцы. Супрацоўнікі падрыхтавалі для гадаванцаў салодкія пачастункі і прынеслі свежую садавіну і ягады. Святочная праграма не абышлася без традыцыйнага атрыбута: гіена вырашыла разабрацца з масленічным пудзілам і хутка «расправілася» з ім. Відэа: Гродзенскі заапарк у Telegram.