» У Гродне прайшоў фестываль «Гродзенскі РазГуляй», які суправаджаўся касцюміраваным парадам па цэнтральных вуліцах горада. Удзельнікі шэсця выйшлі з традыцыйнымі масленічнымі атрыбутамі — лялькамі і саламянымі пудзіламі. Калону суправаджалі скамарохі. Да святкавання далучыліся прадстаўнікі мясцовых прадпрыемстваў, арганізацый, навучальных устаноў, а таксама дзеці. Пра гэта паведамляе «Гродзенская праўда». Адной з галоўных падзей фестывалю стала прэзентацыя самага вялікага мядовага перніка ў Беларусі. На пляцоўцы прадпрыемства «Гроднахлебпрам» прадставілі святочны пернік, спецыяльна выпечаны да мерапрыемства. Вага вырабу склала 10 кілаграмаў, памер — 40 на 80 сантыметраў, у якасці начынкі выкарыстана бруснічнае варэнне. Унікальныя параметры былі афіцыйна зафіксаваныя і ўручылі сертыфікат, паведамілі ў Гродзенскім гарвыканкаме. Фота: «Гродзенская праўда» і Гродзенскі гарвыканкам.