Ініцыятыва, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы, адбылася ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Якуба Коласа ў Мінску. Жыхары рэгіёнаў далучыліся да дыктоўкі дзякуючы радыётрансляцыі, у тым ліку ў анлайн-фармаце. Голасам, які начытаў верш Алеся Звонка «Беларускія жанчыны», стала ўраджэнка Мастоўшчыны, кандыдат філалагічных навук Вераніка Мандзік. Удзельнікі змаглі праверыць свае веды ў арфаграфіі і пунктуацыі і атрымаць тлумачэнні па часта сустракаемых памылках. Дарэчы, выбар твора зусім невыпадковы. У Год беларускай жанчыны сімвалічна прагучалі радкі павагі і пашаны: «Вы – пачатак прыгажосці, вы – жыцця першапрычына, Бачу будучыню вашу я ў служэнні хараству!»
У пятніцу ў краіне прайшла рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове
21 февраля21 фев
4
~1 мин