Высвятлялі ў жыхароў Капыльшчыны, якую мову яны лічаць роднай і што яна для іх значыць. Жанна СКРЫГАН, старшыня Грозаўскага сельвыканкама: – Для любога народа візітнай карткай з’яўляецца родная мова. У сваім паўсядзённым жыцці я карыстаюся як беларускай, так і рускай мовамі. Але ўсё ж сваёй роднай лічу менавіта беларускую.Яна вельмі прыгожая і мілагучная. У ёй столькі слоў, якім вельмі цяжка знайсці адпаведнікі. Гэта і робіць нашу беларускую мову ўнікальнай і арыгінальнай, не падобнай да іншых.Родная мова – гэта той інструмент, дзякуючы якому мы пазнаём жыццё. Таму, я лічу, яе неабходна старанна вывучаць, ведаць творы беларускай літаратуры і такім чынам пазнаваць свой народ, а таксама гісторыю свайго роднага краю. Ірына КАНДРУКЕВІЧ, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Пацейкаўскай СШ: – З беларускай мовай я звязана ўсё сваё жыццё: спачатку вучылася ў беларускамоўнай школе, а зараз у ёй жа і працую. Лічу, што мы ўсе павінны ведаць родную мову, яна дапамагае адрозніваць наш народ як
Говорить на родном языке — модно: жители Копыльщины о любви к белорусскому слову
21 февраля21 фев
2 мин