У якасці лагатыпа выкарыстоўваўся крыху зменены варыянт лога «Гродзенскай праўды» TikTok закрыў першую старонку, але ўжо створаны новыя каналы. У TikTok з’явіўся канал, дзе згенераваная штучным інтэлектам вядучая расказвала фэйкі пра Польшчу на рускай мове, заўважыла выданне @nashaniva Назва канала падобная да назвы аднаго з самых папулярных беларускіх выданняў — «Зеркала». Пры гэтым дызайн лагатыпа амаль цалкам паўтарае, з невялікімі зменамі, лагатып галоўнай дзяржгазеты Гродзенскай вобласці — «Гродзенскай праўды». «Наша Ніва» сцвярджае, што акаўнт, магчыма, звязаны з галоўным рэдактарам «Гродзенскай праўды». Першы ролік на канале апублікавалі 3 лютага ў 17:15 з загалоўкам «У Польшчы правал з наборам у войска». За гадзіну да публікацыі першага відэа назву канала змянілі на Zerkalonews. Аватар таксама нагадвае фірмовы стыль «Зеркала». Іншыя ролікі зроблены ў падобнай манеры — з гучнымі загалоўкамі і дэзынфармацыяй унутры: «Палякі замярзаюць», «Польшча застанецца без пошты», «У По
💂❤️Дзяржпрапаганда зрабіла клон «Зеркала» ў TikTok з фэйкамі пра Польшчу
20 февраля20 фев
1 мин