У выставачнай зале гісторыка-краязнаўчага музея пахне свежасцю. Не той прахалодай, што прыходзіць з вуліцы, а той, што нараджаецца на палотнах, калі творца піша росны ранак на ўскрайку лесу альбо неба з прыгожымі аблокамі. 19 лютага ў смаргонскім музеі адбылося адкрыццё выставы «Пейзажы маёй Радзімы» мастака Вячаслава АЎГУСЦІНОВІЧА. Для Смаргоншчыны гэта падзея асаблівая. Вячаслаў Станіслававіч хоць і жыве цяпер у Мінску, але родам з вёскі Замосце, што непадалёку ад Войстама. Тут ён нарадзіўся ў 1959 годзе і вучыўся да 5 класа. Многія яго работы – гэта лісты дадому, на малую радзіму. Пейзажы, якія перадаюць той самы «смак» дзяцінства, знаёмы кожнаму, хто вырас на Смаргоншчыне. Карціны – пра нашу Смаргоншчыну і ўвогуле пра Беларусь, а знайсці іх можна ў прыватных калекцыях жыхароў Расіі, Кітая, ЗША, Швейцарыі, Італіі, Польшчы… Піша Вячаслаў Станіслававіч і абразы, вернікі смаргонскай парафіі Святога Міхала Арханёла добра ведаюць пра гэта. Майстра, які скончыў Беларускі тэатральна-мастац
Вяртанне да вытокаў: Смаргоні адкрылася выстава жывапісу Вячаслава Аўгусціновіча
19 февраля19 фев
7
2 мин