» З 20 лютага і да канца сакавіка ў Новым замку будзе працаваць выстаўка «Гісторыя гродзенскай літаграфіі». Экспазіцыя прысвечана гродзенскім друкарскім прадпрыемствам ХІХ — першай паловы ХХ стагоддзя, пішуць на Facebook-старонцы Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Наведнікі змогуць убачыць узоры тагачаснага гарадскога дызайну: этыкеткі ад цукерак, плакаты, афішы, а таксама карты для гульні розных тыпаў. Асобная ўвага нададзена прадпрыемству, якое на працягу больш як ста гадоў дзейнічала ў Гродне і змяняла назвы: тыпалітаграфія Лапіных, Першая краёвая фабрыка карт для гульні, Беларуская рэспубліканская літаграфія, Гродзенская фабрыка афсетнага друку. Фота: Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей у Facebook.
🖼У Новым замку Гродна адкрыецца выстаўка «Гісторыя гродзенскай літаграфіі
19 февраля19 фев
~1 мин