Найти в Дзене

На Смаргоншчыне – Святлана Бароўская і яе праграма «Добрай раніцы, Беларусь!»

На працягу трох дзён, з 16 па 18 лістапада, на Смаргоншчыне здымалі сюжэты для праграмы «Добрай раніцы, Беларусь!» са Святланай БАРОЎСКАЙ. Здымачная група «Беларусь 1» пабывала ў розных куточках раёна і сустрэлася з цікавымі людзьмі нашага рэгіёна. Адзін з прыпынкаў тэлевізіёншчыкаў – Жодзішкаўская сярэдняя школа. У аб’ектыве аказаліся ўдзельнікі ўзорнага фальклорнага калектыву «Нальшчаначка». Юныя артысты выконвалі мясцовыя побытавыя танцы, спявалі народныя песні, гукалі вясну, расказвалі пра абрады, вядомыя на Смаргоншчыне: Камаедзіца, Вялікдзень, Купалле. Запрасілі гасцей на «Смаргонскі кірмаш», пазнаёмілі са смаргонскім мядзведзем і пачаставалі абаранкамі. Асобны сюжэт Святлана Бароўская прысвяціла Кацярыне Дудзінскай, стваральніцы і нязменнаму кіраўніку «Нальшчаначкі» (калектыў ужо існуе 22 гады). Кацярына Віктараўна не толькі цудоўна грае на музычных інструментах, танцуе, глыбока вывучае мясцовы фальклор, але яшчэ і… тчэ паясы. Своеасаблівы майстар-клас правяла яна і для вядучай

На працягу трох дзён, з 16 па 18 лістапада, на Смаргоншчыне здымалі сюжэты для праграмы «Добрай раніцы, Беларусь!» са Святланай БАРОЎСКАЙ. Здымачная група «Беларусь 1» пабывала ў розных куточках раёна і сустрэлася з цікавымі людзьмі нашага рэгіёна.

Адзін з прыпынкаў тэлевізіёншчыкаў – Жодзішкаўская сярэдняя школа. У аб’ектыве аказаліся ўдзельнікі ўзорнага фальклорнага калектыву «Нальшчаначка». Юныя артысты выконвалі мясцовыя побытавыя танцы, спявалі народныя песні, гукалі вясну, расказвалі пра абрады, вядомыя на Смаргоншчыне: Камаедзіца, Вялікдзень, Купалле. Запрасілі гасцей на «Смаргонскі кірмаш», пазнаёмілі са смаргонскім мядзведзем і пачаставалі абаранкамі.

-2

Асобны сюжэт Святлана Бароўская прысвяціла Кацярыне Дудзінскай, стваральніцы і нязменнаму кіраўніку «Нальшчаначкі» (калектыў ужо існуе 22 гады). Кацярына Віктараўна не толькі цудоўна грае на музычных інструментах, танцуе, глыбока вывучае мясцовы фальклор, але яшчэ і… тчэ паясы. Своеасаблівы майстар-клас правяла яна і для вядучай праграмы.

Сярод герояў праграмы «Добрай раніцы, Беларусь!» будуць смаргонскі кераміст Юрый Хрышчановіч, майстрыха па вырабе смаргонскіх абаранак і хлеба Кацярына Сінкевіч і загадчыца музея-сядзібы Францішка Багушэвіча Алена Ермалаева.

-3
-4
-5
-6

На канале «Беларусь 1» праграма «Добрай раніцы, Беларусь!» са Святланай Бароўскай і творчымі людзьмі Смаргоншчыны выйдзе ў эфір 7 сакавіка, пачатак у 9.20.

Галіна АНТОНАВА

Фота з архіва герояў перадачы і Кацярыны Дудзінскай

Теги: общество