Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

🎶 Легендарны польскі музыка, рок-спявак і мультыінструменталіст, які вучыўся ў Гродне і нарадзіўся на Гродзеншчыне

🏡 16 лютага 1939 года ў вёсцы Старыя Васілішкі (сёння 🐟 Шчучынскі раён Гродзенскай вобласці) нарадзіўся Чэслаў Немэн (Чэслаў Юліюш Выджыцкі). Да пераезду ў Польшчу нават паспеў некаторы час, у сярэдзіне 1950-х, павучыцца ў Гродзенскім педадагічным музыкальным вучылішчы. 🎶 Пасля была неверагодная кар'ера звышпапулярнага польскага музыкі, альбом якога «Dziwny jest ten świat» стаўся першым польскім музычным выданнем, якое атрымала статус «Залатой кружэлкі». 💧💧💧У якасці псеўданіма музыка ўзяў «Niemen», бо Нёман працякае недалёка ад месца яго нараджэння. У Старых Васілішках зараз працуе музей у хаце музыкі. 💙 17 студзеня 2004 года легендарнага польскага музыкі не стала. Памёр ён ад раку. Пахаваны на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве. Урну з рэшткамі Чэслава Немэна змясцілі ў катакомбы. Падчас пахавання на ўсіх радыёстанцыях Польшчы загучала яго песня «Dziwny jest ten świat». Чытайце таксама: 🌱 «Я прыеду ў Старыя Васілішкі…» Паглядзіце на дзіўны свет радзімы Чэслава Немэна, які с

🎶 Легендарны польскі музыка, рок-спявак і мультыінструменталіст, які вучыўся ў Гродне і нарадзіўся на Гродзеншчыне

🏡 16 лютага 1939 года ў вёсцы Старыя Васілішкі (сёння 🐟 Шчучынскі раён Гродзенскай вобласці) нарадзіўся Чэслаў Немэн (Чэслаў Юліюш Выджыцкі). Да пераезду ў Польшчу нават паспеў некаторы час, у сярэдзіне 1950-х, павучыцца ў Гродзенскім педадагічным музыкальным вучылішчы.

🎶 Пасля была неверагодная кар'ера звышпапулярнага польскага музыкі, альбом якога «Dziwny jest ten świat» стаўся першым польскім музычным выданнем, якое атрымала статус «Залатой кружэлкі».

💧💧💧У якасці псеўданіма музыка ўзяў «Niemen», бо Нёман працякае недалёка ад месца яго нараджэння. У Старых Васілішках зараз працуе музей у хаце музыкі.

💙 17 студзеня 2004 года легендарнага польскага музыкі не стала. Памёр ён ад раку. Пахаваны на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве. Урну з рэшткамі Чэслава Немэна змясцілі ў катакомбы. Падчас пахавання на ўсіх радыёстанцыях Польшчы загучала яго песня «Dziwny jest ten świat».

Чытайце таксама:

🌱 «Я прыеду ў Старыя Васілішкі…» Паглядзіце на дзіўны свет радзімы Чэслава Немэна, які спяваў пра гэты дзіўны свет

🌱 Metallica праспявала песню Чэслава Немэна. Відэа

🌱 У Гродне ўрачыста адкрылі шыльду ў гонар музыкі Чэслава Немэна

#музыканаhrodnalife