Беларускія цукеркі і песні на перапынках, экскурс у гісторыю і літаратуру… Тыдзень гуманітарных навук яскрава праходзіць у СШ № 3 г. Скідзеля імя Я. М. Шаўчэнка.
Напярэдадні дня роднай мовы вучні апранулі нацыянальныя строі, сустракалі і віншавалі настаўнікаў, навучэнцаў і іх бацькоў. Кожнаму адрасавалі шчырыя пажаданні, уручалі салодкі гасцінец.
Урачыстае адкрыццё Тыдня гуманітарных навук, якое падрыхтавалі настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ірына Кошчыц разам з вучнямі 5 і 9 класаў, стварыла святочную атмасферу.
Шасцікласнікі зрабілі інтэрактыўнае воблака «Маё любімае слова па-беларуску». Для кожнага яно сваё – Радзіма, вясёлка, купалле, доля, сэрца. Для дзевяцікласнікаў арганізавалі пазнавальны экскурс «Жаночы след у гісторыі і літаратуры Беларусі», прымеркаваны да Года беларускай жанчыны. А да рэспубліканскай дыктоўкі далучыліся не толькі школьнікі, але і іх бацькі, настаўнікі, прадстаўнікі грамадскасці. Кожны дзень запланаваны цікавыя мерапрыемствы: рэтрападарожжа, інтэл