Пажылых людзей часта называюць старымі. А што такое залаты ці срэбраны ўзрост? Вырашыла звярнуцца да «дзядзькі Гугла» і штучнага інтэлекту. Пацікавілася ў аднаго і ў другога, ці ёсць розніца паміж залатым і срэбраным узростам і як нас цяпер называць – каб было і вобразна, і прыгожа, і правільна.
Пасля вывучэння шматлікіх крыніц і супастаўлення інфармацыі высветліла, што срэбраны ўзрост – гэта прыгожае азначэнне для людзей ва ўзросце ад 50 гадоў і крыху старэй – тых, каму, як спяваюць у песні, «пасерабрыла скроні сівізна», хто яшчэ толькі збіраецца на пенсію ці нядаўна атрымаў дакумент.
З кропкі гледжання людзей залатога ўзросту, які, па сведчанні таго ж штучнаінтэлектуальнага «дзеда-ўсёведа», пачынаецца з 75 гадоў, – пацанва!
Але гэта з кропкі гледжання падкіх на вобразы і метафары пісьменнікаў ды журналістаў. А Сусветная арганізацыя аховы здароўя вызначае пажылы ўзрост дакладна: 60 гадоў. ААН, праўда, адсунула яго на пяцігодку: па класіфікацыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый ён пач