Найти в Дзене
Hrodna.life

🇱🇹 🦌 🇵🇱 Працуеце ў Польшчы або Літве і любіце роднае Гродна? Падтрымайце гродзенцаў часткай свайго падаходнага падатку

🪙 Набліжаецца час падачы падатковых дэкларацый. Тыя, хто плаціць падаткі ў Польшчы або Літве, могуць накіраваць частку з іх на падтрымку добрай беларускай справы. Для гэтага дастаткова пазначыць адпаведны пункт у дэкларацыі — дзяржава пералічыць частку ўжо выплачанага вамі падатку на карысць грамадскай арганізацыі. 📰 У гэтым годзе мы просім вас падтрымаць рэдакцыю Hrodna.life — незалежнае медыя пра Гродна і гродзенцаў. 🚌 Нягледзячы на блакіроўкі і іншыя абмежаванні, для нашых суайчыннікаў унутры краіны незалежныя медыя застаюцца важнай крыніцай непадцэнзурнай інфармацыі. Рэгіянальныя выданні, такія як Hrodna.life, адыгрываюць важную ролю не толькі ў супрацьстаянні прапагандзе, але і ў фармаванні лакальнага патрыятызму і любові да свайго горада. Мы распавядаем пра гарадскія падзеі і дасягненні, пра гісторыю і сучаснасць Гродна — праз самыя розныя фарматы і каналы. 🔟 Жыхары Польшчы могуць пералічыць рэдакцыі 1,5% свайго падаходнага падатку, жыхары Літвы — 1,2%. У мінулым годзе так

🇱🇹 🦌 🇵🇱 Працуеце ў Польшчы або Літве і любіце роднае Гродна? Падтрымайце гродзенцаў часткай свайго падаходнага падатку.

🪙 Набліжаецца час падачы падатковых дэкларацый. Тыя, хто плаціць падаткі ў Польшчы або Літве, могуць накіраваць частку з іх на падтрымку добрай беларускай справы. Для гэтага дастаткова пазначыць адпаведны пункт у дэкларацыі — дзяржава пералічыць частку ўжо выплачанага вамі падатку на карысць грамадскай арганізацыі.

📰 У гэтым годзе мы просім вас падтрымаць рэдакцыю Hrodna.life — незалежнае медыя пра Гродна і гродзенцаў.

🚌 Нягледзячы на блакіроўкі і іншыя абмежаванні, для нашых суайчыннікаў унутры краіны незалежныя медыя застаюцца важнай крыніцай непадцэнзурнай інфармацыі. Рэгіянальныя выданні, такія як Hrodna.life, адыгрываюць важную ролю не толькі ў супрацьстаянні прапагандзе, але і ў фармаванні лакальнага патрыятызму і любові да свайго горада. Мы распавядаем пра гарадскія падзеі і дасягненні, пра гісторыю і сучаснасць Гродна — праз самыя розныя фарматы і каналы.

🔟 Жыхары Польшчы могуць пералічыць рэдакцыі 1,5% свайго падаходнага падатку, жыхары Літвы — 1,2%. У мінулым годзе такая падтрымка была для Hrodna.life вельмі адчувальнай і дапамагла рэдакцыі прайсці складаны перыяд. Давайце сёлета збяром яшчэ больш сродкаў.

✖️ Падрабязная інструкцыя, як гэта зрабіць:

https://hrodna.life/articles/tax-support-2026/?utm_source=tg