Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

🥔 230 год ураджэнцу Гродзеншчыны, сацыяльнаму рэфарматару, землеўладальніку і ўдзельніку паўстання 1830–1831 гадоў, які адмяніў прыгоннае

права ў сваёй Штабінскай рэспубліцы 11 лютага 1796 года ў вёсцы Міхалішкі (сёння 🌳 Астравецкі раён Гродзенскай вобласці) нарадзіўся Караль Бжастоўскі — рэфарматар, прадпрымальнік і канструктар, які распрацаваў сістэму гаспадарчага самакіравання і даваў сялянам беспрацэнтныя крэдыты. 📚 Атрымаў адукацыю ў Вільні і Францыі, валодаў французскай, нямецкай і лацінскай мовамі. Рана выявіў талент да механікі і фізікі, што дазволіла яму авалодаць інжынернымі ведамі падчас вайсковай службы. 🗡 У 1815 годзе паспрабаваў разабрацца з маёмаснымі пытаннямі, але з-за даўгоў бацькоў вырашыў выбраць вайсковую кар’еру. Служыў у войску Каралеўства Польскага, быў ад’ютантам генерала Ражнецкага. У 1818 годзе звольніўся са службы па стане здароўя і заняўся кіраваннем уладаннямі. 🌱 У 1819 годзе стварыў Штабінскую рэспубліку, дзе лакальна адмяніў прыгоннае права, увёў для сялян арэнду і беспрацэнтныя крэдыты, заснаваў шкляную, сталеліцейную і агра-прамысловую вытворчасць. Яго рэформы апярэдзілі, як адме

🥔 230 год ураджэнцу Гродзеншчыны, сацыяльнаму рэфарматару, землеўладальніку і ўдзельніку паўстання 1830–1831 гадоў, які адмяніў прыгоннае права ў сваёй Штабінскай рэспубліцы

11 лютага 1796 года ў вёсцы Міхалішкі (сёння 🌳 Астравецкі раён Гродзенскай вобласці) нарадзіўся Караль Бжастоўскі — рэфарматар, прадпрымальнік і канструктар, які распрацаваў сістэму гаспадарчага самакіравання і даваў сялянам беспрацэнтныя крэдыты.

📚 Атрымаў адукацыю ў Вільні і Францыі, валодаў французскай, нямецкай і лацінскай мовамі. Рана выявіў талент да механікі і фізікі, што дазволіла яму авалодаць інжынернымі ведамі падчас вайсковай службы.

🗡 У 1815 годзе паспрабаваў разабрацца з маёмаснымі пытаннямі, але з-за даўгоў бацькоў вырашыў выбраць вайсковую кар’еру. Служыў у войску Каралеўства Польскага, быў ад’ютантам генерала Ражнецкага. У 1818 годзе звольніўся са службы па стане здароўя і заняўся кіраваннем уладаннямі.

🌱 У 1819 годзе стварыў Штабінскую рэспубліку, дзе лакальна адмяніў прыгоннае права, увёў для сялян арэнду і беспрацэнтныя крэдыты, заснаваў шкляную, сталеліцейную і агра-прамысловую вытворчасць. Яго рэформы апярэдзілі, як адмену прыгоннага права ў Расійскай імперыі, так і Сталыпінскія пераўтварэнні.

❤️‍🔥 Падчас паўстання 1830–1831 гадоў служыў у штабе рэзервнага корпуса пад камандаваннем генерала Людвіка Паца, удзельнічаў у бітве пад Астроўленкай, дзе атрымаў цяжкае раненне. За адвагу быў узнагароджаны Ордэнам Virtuti Militari.

🗡Пасля паразы паўстання склаў прысягу на вернасць расійскаму імператару, што дазволіла яму пазбегнуць канфіскацыі маёнткаў. Вярнуўся ў Цісаў і працягнуў гаспадарчыя рэформы.

🔧 Актыўна развіваў прамысловасць — яго прадпрыемствы выраблялі дэталі для Аўгустоўскага канала, а фабрыкі выраблялі сельскагаспадарчыя прылады, шкляны посуд і металавырабы.

❤️ У 1853 годзе з-за праблем з сэрцам адправіўся ў Парыж, дзе памёр 25 ліпеня 1854 года. Спачатку быў пахаваны на Манмартры, але пазней яго прах перанеслі на могілкі Манмарансі, дзе спачываюць многія польскія эмігранты.