Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

🌸 У Гродне памёр паэт Міхась Губернатараў

У Гродне на 80-м годзе жыцця памёр кандыдат філалагічных навук, паэт і педагог Міхась Губернатараў, паведамляе у сябе на сайце Беларускае Радыё Рацыя. Ён нарадзіўся 23 лістапада 1946 года ў вёсцы Ангелаўка Касцюковіцкага раёна. У 1969 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Пачынаў працоўны шлях настаўнікам, пасля шмат гадоў працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Абараніў кандыдацкую дысертацыю, прысвечаную творчасці Аркадзя Куляшова. Дэбютаваў у друку ў 1964 годзе. Яго вершы выходзілі ў рэспубліканскіх газетах, часопісах і калектыўных зборніках. Аўтар паэтычных кніг «Паверка» (1973) і «Пакланенне агню» (1984). У адным з ранніх вершаў ён пакінуў радкі: Паўторыцца ўсё, нібы сонца ў зеніце, – Зялёныя травы і хмар караблі… Кахайце, чакайце, жывіце, свяціце, О добрыя людзі, на добрай зямлі!

🌸 У Гродне памёр паэт Міхась Губернатараў

У Гродне на 80-м годзе жыцця памёр кандыдат філалагічных навук, паэт і педагог Міхась Губернатараў, паведамляе у сябе на сайце Беларускае Радыё Рацыя.

Ён нарадзіўся 23 лістапада 1946 года ў вёсцы Ангелаўка Касцюковіцкага раёна. У 1969 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Пачынаў працоўны шлях настаўнікам, пасля шмат гадоў працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Абараніў кандыдацкую дысертацыю, прысвечаную творчасці Аркадзя Куляшова.

Дэбютаваў у друку ў 1964 годзе. Яго вершы выходзілі ў рэспубліканскіх газетах, часопісах і калектыўных зборніках. Аўтар паэтычных кніг «Паверка» (1973) і «Пакланенне агню» (1984).

У адным з ранніх вершаў ён пакінуў радкі:

Паўторыцца ўсё, нібы сонца ў зеніце, –

Зялёныя травы і хмар караблі…

Кахайце, чакайце, жывіце, свяціце,

О добрыя людзі, на добрай зямлі!