Наталія МАЦКЕЛЬ – настаўнік беларускай мовы і літаратуры Сольскай сярэдняй школы імя Мар’яна Дуксы, у якой працуе 32 гады. На раённым этапе конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь» у намінацыі «Русский язык и литература, белорусский язык и литература» Наталія Іосіфаўна стала пераможцай. Наша гераіня нарадзілася і вырасла ў аграгарадку Кушляны. Бацькі былі звычайнымі вясковымі людзьмі, якія працавалі ў калгасе: мама – бухгалтарам, тата – вадзіцелем. Пасля заканчэння Кушлянскай васьмігадовай школы Наталія працягвала навучанне ў Сольскай СШ. Атрымаўшы сярэднюю адукацыю, яна рашыла паступаць у Гродзенскі дзяржаўны інстытут на выкладчыка беларускай мовы і літаратуры. Бацькі, асабліва мама, вельмі хацелі, каб абедзве дачкі атрымалі вышэйшую адукацыю. Да таго ж яны лічылі, што прафесія настаўніка – самая пачэсная і ганаровая. Чаму наша гераіня выбрала менавіта гэту прафесію і гэты прадмет? Уплыў на дзяўчыну-падлетка аказала маладая энергі