Па гэтай прычыне тэма пажарнай бяспекі зараз як ніколі актуальная. З мэтай прафілактыкі пажараў на мінулым тыдні праходзіла акцыя «Дом без пажараў». Адзін з сельскіх Саветаў, у якім пабывалі ў яе рамках, быў Вялікамалешаўскі. Менавіта сюды, каб расказаць жыхарам пра правілы карыстання пячным ацяпленнем, а таксама праверыць спраўнасць і наяўнасць пажарных апавяшчальнікаў, накіравалася група ў складзе начальніка ПАВП № 12 в. Аздамічы Васілія Міхлюка, старшыні Вялікамалешаўскага сельвыканкама Таццяны Васюхневіч і карэспандэнта раённай газеты «Навіны Палесся». ➡️➡️ Подробно на сайте polese. by