"Было цяжка, але вучыліся старанна" – так успамінае Тамара Міхайлаўна Дзенісюк (Шкілевіч), выпускніца СШ № 2 г. Капыля 1954 года. – Мой выпускны клас стаў першым выпускам 1954 года (24 выпускнікі) пасля Вялікай Айчыннай вайны. Мы марылі далей вучыцца і ўсе ўладкаваліся ў жыцці: пяць урачоў, чатыры настаўнікі, інжынер-металург, чатыры электрыкі-механікі, два будаўнікі, заатэхнік, некалькі чалавек сталі рабочымі, – расказвае тамара Міхайлаўна. – Я пайшла ў першы клас Капыльскай сярэдняй школы ў 1944 годзе. Мая мама Аляксандра Якаўлеўна здолела зладзіць з салдацкага шыняля мне і брату Уладзіміру адну безрукаўку на дваіх. Хадзілі мы ў абутку, пашытым з аўтамабільнай пакрышкі, і насілі ўсё па чарзе. Я вучылася ў першую змену, брат – у другую. Мне трэба было паспець прыбегчы дадому пасля заняткаў, каб у школу не спазніўся брат. Добра запомніла, як вучылі па чарзе геаграфію. Падручнік быў распісаны па гадзінах сярод дзяцей. Добра засвоіўшы грамату, пісала лісты на фронт бацьку. І калі там, дз
Память сердца: ветеран педагогического труда рассказала про свои школьные годы в Копыле
6 февраля6 фев
1
2 мин