У рамках акцыі "Кожную пятніцу - роднае, сваё" 🇧🇾 выхаванцы Беражноўскага дзiцячага сада гаварылі пра беларускія тавары, мясцовыя гаспадаркі і вытворчасць. ▪️Вялікую цікавасць у дзяцей выклікала каняферма "Палясяначка". Педагогі з дапамогай матэрыялаў метадычнага зборніка "Дзіцячы атлас. Столінскі раён" арганізавалі сюжэтна-ролевую гульню, прысвечаную гэтай гаспадарцы🌾🚜. ▪️Дзеці сталі галоўнымі героямі рабочага працэсу. Кожны выбраў сабе ролю да душы і адказна выконваў свае абавязкі: * Конюхі клапатліва рыхтавалі стойлы; 🧹 * Каняводы сачылі за выгулам і харчаваннем жывёл; 🌾 * Ветэрынары праводзілі «агляд» і клапаціліся пра здароўе нашых конікаў. 🩺🐎 Падчас гульні дзеці паглыбілі веды аб працы работнікаў сельскай гаспадаркі. Яны дзейнічалі строга ў адпаведнасці са сваёй роляй, вучыліся ўзаемадзейнічаць у камандзе і дапамагаць адзін аднаму.
У рамках акцыі "Кожную пятніцу - роднае, сваё" 🇧🇾 выхаванцы Беражноўскага дзiцячага сада гаварылі пра беларускія тавары, мясцовыя
6 февраля6 фев
~1 мин