» У 2026 годзе ў Гродзенскай вобласці стартуе праект «Вяселле па беларускім канонам». Яго з лютага пачынае абласны метадычны цэнтр народнай творчасці, піша «Перспектива». Праект прысвечаны рэгіянальным асаблівасцям традыцыйнага беларускага вяселля і з’яўляецца працягам даследчай ініцыятывы «Выяўленне і адраджэнне традыцыйнай рэгіянальнай абраднасці Гродзеншчыны», распачатай у 2022 годзе. Паводле сабраных матэрыялаў з шэрагу раёнаў вобласці, традыцыйнае вяселле Гродзеншчыны мае рысы цэнтральнай зоны беларускага Панямоння і раней доўжылася некалькі дзён. Сёння ў раёнах ужо сфарміраваны электронныя архівы па сямейнай абраднасці. Два звязаныя з вяселлем элементы нематэрыяльнай спадчыны рэгіёна ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: традыцыі выпечкі вясельных караваяў на Ваўкавышчыне і Слонімшчыне. У межах праекта плануецца далейшы збор матэрыялаў, у тым ліку даследаванне вясельных строяў жаніха і нявесты, праца з архівамі, музейнымі калекцыямі і ўспамінамі старэйшы