22 студзеня 2026 г. у кінатэатры “Піянер” адбылася прэзентацыя зборніка навуковых артыкулаў “Крэва і акруга: гісторыя, археалогія, культурная спадчына” (выдавецтва “Беларуская навука”, 2025). Кніга выйшла ў свет у рамках серыі “Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі”. Мерапрыемства было арганізавана Інстытутам гісторыі НАН Беларусі сумесна з кнігарняй “Акадэмічна кніга”. Ад імя “Акадэмічнай кнігі” ўдзельнікаў прадставіла дырэктар Вольга Глухоўская. На прэзентацыі выступілі прадстаўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алег Дзярновіч (“Найноўшыя даследаванні ў Крэве: іншы вобраз замка?”) і Віталь Гарматны (“Аграрныя пераўтварэнні на тэрыторыі гміны Крэва ў міжваенны перыяд”). Аб выніках даследавання будынка крэўскай сінагогі прадставіў даклад архітэктар Андрэй Шулаеў. Журналіст і калекцыянер Уладзімір Багданаў прысвяціў сваё выступленне аналізу падзей Першай сусветнай вайны пад Крэва. У рамках сустрэчы была прадэманствраана дакументальная кінастужка Уладзіміра Бокуна “Крэўскі замак”