20 студзеня 2026 г. маладыя вучоныя Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксандр Бараноўскі, Ганна Крумплеўская і Дар’я Яўменчык прадставілі на адборачным туры «100 идей для Беларуси» настольную гульню «Путь героев. Белорусские партизаны». Праект спалучае навуковую дакладнасць і прадуманы гульнявы дызайн. Гульня адказвае запыту на якасныя адукацыйныя прадукты: робіць гісторыю даступнай, інтэрактыўнай і запатрабаванай сярод шырокіх колаў насельніцтва. Гульня ўжо сёння прыцягвае ўвагу як інструмент для выкладання ўрокаў гісторыі, правядзення пазакласных мерапрыемстваў і музейных праграм.
Настольная гульня «Путь героев. Белорусские партизаны» на адборачным туры «100 идей для Беларуси»
3 февраля3 фев
~1 мин