Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

🔥 Марш да гадавіны нараджэння Кастуся Каліноўскага

⭐️ 1 лютага на Беласточчыне адбыўся другі KALINOŬSKI MARŠ, арганізаваны арганізацыяй «РУХ» пры падтрымцы беларускай дыяспары Беластока і клуба «Invictus 1863». Акцыю прымеркавалі да дня народзінаў Кастусь Каліноўскі і гадавіны Паўстання 1863 года. Нягледзячы на мароз да мінус 18 градусаў, у маршы ўзялі ўдзел каля 100 чалавек. Удзельнікі прайшлі маршам па Гарадку, пасля чаго накіраваліся аўтапрабегам у Мастаўляны — родную вёску Каліноўскага. Каля помніка герою рэканструктары зладзілі ганаровую варту. Падчас імпрэзы прагучала песня «Лётае арол» у выкананні Кацярыны Ваданосавай, а ўдзельнікі зачиталі «Лісты з-пад шыбеніцы». Марш завяршыўся на месцы былой сядзібы Каліноўскіх, дзе ўдзельнікі абмеркавалі ідэю стварэння музейнага комплекса.

🔥 Марш да гадавіны нараджэння Кастуся Каліноўскага

⭐️ 1 лютага на Беласточчыне адбыўся другі KALINOŬSKI MARŠ, арганізаваны арганізацыяй «РУХ» пры падтрымцы беларускай дыяспары Беластока і клуба «Invictus 1863». Акцыю прымеркавалі да дня народзінаў Кастусь Каліноўскі і гадавіны Паўстання 1863 года.

Нягледзячы на мароз да мінус 18 градусаў, у маршы ўзялі ўдзел каля 100 чалавек. Удзельнікі прайшлі маршам па Гарадку, пасля чаго накіраваліся аўтапрабегам у Мастаўляны — родную вёску Каліноўскага.

Каля помніка герою рэканструктары зладзілі ганаровую варту. Падчас імпрэзы прагучала песня «Лётае арол» у выкананні Кацярыны Ваданосавай, а ўдзельнікі зачиталі «Лісты з-пад шыбеніцы».

Марш завяршыўся на месцы былой сядзібы Каліноўскіх, дзе ўдзельнікі абмеркавалі ідэю стварэння музейнага комплекса.

-2
-3
-4
-5
-6
-7
-8