Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене

На смачныя блiнцы. Як у нас адзначаюць Масленічны тыдзень

Адно з самых вядомых і папулярных старажытных народных славянскіх святаў Масленіцу адзначаць у 2026 годзе 22 лютага. А ўжо з 16 лютага пачнецца Масленічны тыдзень. Па адной з версій, нашы продкі сталі адзначаць гэтае свята, каб ушанаваць бога Велеса, які заступаўся за хатніх жывёл. Але ў шырокім сэнсе прынята лічыць Масленіцу святам праводзінаў зімы, а таксама пераходам да вясновых земляробчых работ. Свята звязана і з культам Сонца як сімвала жыцця. Адсюль і традыцыйныя бліны, якія быццам увасабляюць сабой мініяцюрнае свяціла. Лічылася, што чым больш бліноў будзе з едзена, тым хутчэй прыйдзе вясна і лепшым будзе ўраджай. Шырокая Масленіца,Мы табою хвалімся.Мы з гары катаемся,Блінамі аб’ядаемся! *** Як на Масленіцы нашайУсім становіцца цяплей.Уцякай, зіма, падалей!Нам з блінамі весялей! Па традыцыі святочны тыдзень падзяляецца на дзве часткі: Вузкую Масленіцу – з панядзелка па сераду, і Шырокую – з чацвярга па нядзелю. Кожнаму з сямі дзён адпавядае сваё абрадавае значэнне. Першыя тры дн

Адно з самых вядомых і папулярных старажытных народных славянскіх святаў Масленіцу адзначаць у 2026 годзе 22 лютага. А ўжо з 16 лютага пачнецца Масленічны тыдзень.

Па адной з версій, нашы продкі сталі адзначаць гэтае свята, каб ушанаваць бога Велеса, які заступаўся за хатніх жывёл. Але ў шырокім сэнсе прынята лічыць Масленіцу святам праводзінаў зімы, а таксама пераходам да вясновых земляробчых работ. Свята звязана і з культам Сонца як сімвала жыцця. Адсюль і традыцыйныя бліны, якія быццам увасабляюць сабой мініяцюрнае свяціла. Лічылася, што чым больш бліноў будзе з едзена, тым хутчэй прыйдзе вясна і лепшым будзе ўраджай.

Шырокая Масленіца,Мы табою хвалімся.Мы з гары катаемся,Блінамі аб’ядаемся!

***

Як на Масленіцы нашайУсім становіцца цяплей.Уцякай, зіма, падалей!Нам з блінамі весялей!

Па традыцыі святочны тыдзень падзяляецца на дзве часткі: Вузкую Масленіцу – з панядзелка па сераду, і Шырокую – з чацвярга па нядзелю. Кожнаму з сямі дзён адпавядае сваё абрадавае значэнне. Першыя тры дні займаліся хатнімі справамі і рыхтаваліся да гулянняў. З чацвярга варта было пакінуць усе клопаты і святкаваць. Да самай нядзелі людзі гулялі, наведвалі родных, весяліліся, пелі, танцавалі.

Прыйшла Масленіца к нам,Гэта значыць - быць блінам!Быць каханню, быць дабру,Раздадзім усім па бліну!

***

Напячы, кума, бліноў,Ды каб былі пышныя,Бо на Масленічны тыдзеньМожна з’есці лішняе!

Любілі на Масленіцу і гульні з пераапрананнем. Вяскоўцы апраналі маскарадныя касцюмы і заходзілі ў чый-небудзь дом. Калі гаспадары марудзілі з пачастункам, то пачыналася спусташэнне дома – раскідваліся рэчы, перастаўляліся прадметы. Кожнага сустрэтага на вуліцы чалавека такая кампанія валіла ў гурбу і шаравала снегам шчокі і нос.

Кульмінацыяй жа свята ва ўсе часы было спаленне пудзіла Масленіцы. Яно ўвасабляе сабой усё цёмнае і негатыўнае, што было ў жыцці людзей. Пудзіла водзяць па вёсцы і з заходам сонца спальваюць на вялікім вогнішчы. У гэты дзень таксама прынята прасіць прабачэння адзін у аднаго.