Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

🕸 У Новым замку ў Гродне адкрылася інклюзіўная выстава «Паэзія кропак

» 29 студзеня ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі ў Новым замку ўпершыню адкрылася інклюзіўная выстава «Паэзія кропак». Экспазіцыя арганізаваная так, каб наведвальнікі маглі не толькі ўбачыць працы, але і дакрануцца да іх: карціны размешчаныя ніжэй за звычайны ўзровень і даступныя ў тым ліку дзецям і людзям з парушэннямі зроку, піша «Гродзенская праўда». Аўтар праекта — мастак і дызайнер Васіль Зянько, член Беларускага саюза мастакоў і Беларускага саюза дызайнераў. Ён вядомы серыяй інклюзіўных арт-праектаў, якія дазваляюць літаральна «чытаць» жывапіс навобмацак. На палотнах выкарыстаны шрыфт Брайля: кропкі складаюцца ў радкі твораў Якуба Коласа, Максіма Богдановіча, Алеся Разанава, а таксама кітайскага паэта Лі Бо. Частка работ прысвечана страчаным помнікам архітэктуры Беларусі. Сярод іх — гродзенская Фара Вітаўта, полацкі касцел Святога Стэфана, мінская Свята-Казанская царква і іншыя аб’екты. Ідэя інклюзіўных карцін узнікла ў мастака ў 2018 годзе падчас удзелу ў

🕸 У Новым замку ў Гродне адкрылася інклюзіўная выстава «Паэзія кропак»

29 студзеня ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі ў Новым замку ўпершыню адкрылася інклюзіўная выстава «Паэзія кропак». Экспазіцыя арганізаваная так, каб наведвальнікі маглі не толькі ўбачыць працы, але і дакрануцца да іх: карціны размешчаныя ніжэй за звычайны ўзровень і даступныя ў тым ліку дзецям і людзям з парушэннямі зроку, піша «Гродзенская праўда».

Аўтар праекта — мастак і дызайнер Васіль Зянько, член Беларускага саюза мастакоў і Беларускага саюза дызайнераў. Ён вядомы серыяй інклюзіўных арт-праектаў, якія дазваляюць літаральна «чытаць» жывапіс навобмацак. На палотнах выкарыстаны шрыфт Брайля: кропкі складаюцца ў радкі твораў Якуба Коласа, Максіма Богдановіча, Алеся Разанава, а таксама кітайскага паэта Лі Бо.

Частка работ прысвечана страчаным помнікам архітэктуры Беларусі. Сярод іх — гродзенская Фара Вітаўта, полацкі касцел Святога Стэфана, мінская Свята-Казанская царква і іншыя аб’екты.

Ідэя інклюзіўных карцін узнікла ў мастака ў 2018 годзе падчас удзелу ў лабараторыях Нацыянальнага мастацкага музея, дзе яму прапанавалі стварыць працу для невідушчых наведвальнікаў. Паводле слоў Васіля Зянько, вырашальнай стала рэакцыя людзей з парушэннямі зроку, якія змаглі «ўбачыць» карціны кончыкамі пальцаў.

Асобнае месца ў экспазіцыі займае праект, прысвечаны паэзіі Кітая: шрыфт Брайля там адаптаваны пад кітайскую мову. Правільнасць тэксту пацвердзілі ўжо ў Кітаі — падчас прэзентацыі праекта ў Пекіне невідушчы наведвальнік прачытаў верш Лі Бо ўслых, праводзячы пальцамі па палатне.

Карціны выкананыя акрылам з выкарыстаннем некалькіх слаеў лаку, што робіць іх максімальна тактыльнымі і ўстойлівымі да дакрананняў. Аўтар падкрэслівае, што працы першапачаткова ствараліся для кантакту з наведвальнікамі.

Выстава «Паэзія кропак» аб’ядноўвае творы з пяці інклюзіўных праектаў, створаных за апошнія сем гадоў. У далейшых планах мастака — новая серыя з беларускімі вершамі для дзяцей.

Фота: grodnonews.by

-2
-3
-4
-5
-6
-7
-8
-9