Гродзенка Кацярына Шульга — адна з самых вядомых беларусак у Італіі. Яна зьнялася ў дзясятках фільмаў і сэрыялаў, працавала ў тэатры, атрымлівала кінапрэміі і нават уваходзіла ў склад прафэсійнага журы фэстываляў. У студзені італьянскі тэлеканал RAI3 паказаў мюзікл «Краіна мараў», дзе Шульга выканала галоўную ролю — імігранткі, якая пачынае новае жыцьцё з нуля. Гэты шлях шмат у чым паўтарае і яе ўласную біяграфію, піша выданьне @radiosvaboda. Кацярына нарадзілася ў Гродне і вырасла ў раёне Дзевятоўка. У 2005 годзе яна пераехала ў Італію разам з маці, амаль не ведаючы мовы. Праз гады адаптацыі, мадэльную працу і першыя выпадковыя кастынгі яна здолела замацавацца ў італьянскім кіно. Сёньня Шульга не толькі акторка, але і аўтарка ўласных праектаў: яна зьняла дакумэнтальны фільм «Insultati. Bielorussia» паводле тэкстаў Андрэя Курэйчыка і паставіла аднайменны спэктакль у Рыме. Шульга адкрыта заяўляе пра сваю беларускасьць, публічна гаворыць пра дыктатуру Лукашэнкі і падтрымлівае дэмакраты
🎬 Гродзенка стала італьянскай кіназоркай і адкрыта выступае супраць дыктатуры Лукашэнкі
28 января28 янв
1 мин