тэатральнай эстэтыкі пачатку ХХ стагоддзя Нарадзіўся 27 студзеня 1866 года ў горадзе над Нёманам ў сям’і дробнага гандляра. У дзяцінстве разам з сям’ёй пераехаў у Пецярбург, дзе вучыўся ў 6-й гімназіі і ў Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў. Пазней удасканальваў адукацыю ў Парыжы — у студыях Жана-Леона Жэрома і Рудольфа Жульена, а таксама ў фінскага мастака Альберта Эдэльфельта. У 1890—1900 гадах Бакст працаваў у Маскоўскім мастацкім і Аляксандраўскім тэатрах, ствараў партрэты, кніжныя ілюстрацыі і графічныя працы. Быў адным з актыўных удзельнікаў аб’яднання «Свет мастацтва», супрацоўнічаў з аднайменным часопісам, а таксама з выданнямі «Залатое руно» і «Апалон». Яго першай буйной тэатральнай працай стаў балет «Сэрца маркізы» ў пастаноўцы Марыюса Петыпа. У 1902 годзе Бакст выконваў заказ імператара Мікалая II — карціну «Сустрэча рускіх маракоў у Парыжы». У 1906—1909 гадах выкладаў жывапіс у прыватнай мастацкай школе ў Пецярбургу; сярод яго вучняў быў Марк Шагал. З 1909 года мастак жыў
🎨 160 год з дня нараджэння Льва Бакста — ураджэнца 🦌 Гродна, выбітнага мастака, сцэнографа і аднаго з галоўных творцаў еўрапейскай
27 января27 янв
3
1 мин