Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna 11:27

У 1910-я гады існаваў праект перабудовы дома на вуліцы Гараднічанская, 12 у Гродне ў стылі мадэрн

Аднак архітэктурную задумку не рэалізавалі, і будынак у выніку знеслі. Будынак узвялі на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў. Яго гісторыя пачалася значна раней, бо яшчэ ў ХІХ стагоддзі на гэтым месцы стаяў драўляны дом з вазоўняй і мураваным склепам. З цягам часу дом змяніў некалькі ўладальнікаў, а ў выніку яго прадалі Яну і Рэгіне Элертам, ад якіх ён і атрымаў сваю народную назву. У 1910 годзе будынак меў адрас Гараднічанская, 4. На працягу гісторыі дом на Гараднічанскай, 12 быў цэнтрам гарадской дзейнасці. У пачатку ХХ стагоддзя тут размяшчаўся адзін з першых у Гродне кінатэатраў пад назвамі “Эдзісан” (да 1909 года), “Сатурн” і Maleńkie Lux. У розныя часы тут працавалі цырульня “Фелікс”, гатэль, рэстаран, мясная лаўка. У 1958 годзе функцыянавала швейная майстэрня гарпрамгандлю. Нягледзячы на багатую гісторыю і нерэалізаваны праект, у 1970-я гады будынак знеслі, каб вызваліць месца для новага корпуса аблвыканкама. Пра зруйнаванне цэлага квартала і будаўніцтва будынка аблвыканкама мы больш па

У 1910-я гады існаваў праект перабудовы дома на вуліцы Гараднічанская, 12 у Гродне ў стылі мадэрн. Аднак архітэктурную задумку не рэалізавалі, і будынак у выніку знеслі.

Будынак узвялі на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў. Яго гісторыя пачалася значна раней, бо яшчэ ў ХІХ стагоддзі на гэтым месцы стаяў драўляны дом з вазоўняй і мураваным склепам. З цягам часу дом змяніў некалькі ўладальнікаў, а ў выніку яго прадалі Яну і Рэгіне Элертам, ад якіх ён і атрымаў сваю народную назву. У 1910 годзе будынак меў адрас Гараднічанская, 4.

На працягу гісторыі дом на Гараднічанскай, 12 быў цэнтрам гарадской дзейнасці. У пачатку ХХ стагоддзя тут размяшчаўся адзін з першых у Гродне кінатэатраў пад назвамі “Эдзісан” (да 1909 года), “Сатурн” і Maleńkie Lux. У розныя часы тут працавалі цырульня “Фелікс”, гатэль, рэстаран, мясная лаўка. У 1958 годзе функцыянавала швейная майстэрня гарпрамгандлю.

Нягледзячы на багатую гісторыю і нерэалізаваны праект, у 1970-я гады будынак знеслі, каб вызваліць месца для новага корпуса аблвыканкама. Пра зруйнаванне цэлага квартала і будаўніцтва будынка аблвыканкама мы больш падрабязна распавядалі ў адным з нашых відэа.

🔥 Ваш унёсак у гісторыю: Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашы даследаванні кавай. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

👀 Зазірніце ў Гродна!

📸 Больш фота і цікавых фактаў: Дадайце візуальнага Гродна ў сваю стужку! Падпішыцеся на наш Instagram

🎥 Падрабязныя відэа-гісторыі: Глядзіце дакументальныя відэаматэрыялы на YouTube