Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене

Новости Блевчицкого сельсовета

Выхаванцы Быстрыцкага дзіцячага сада з вялікім задавальненнем узяліся за рыдлёўкі, каб ачысціць тэрыторыю любімай дашкольнай установы ад наступстваў непагадзі, прынесенай цыклонам "Улі". Праца на свежым паветры кіпела весела і з запалам, і зараз пляцоўкі зноў чыстыя, бяспечныя і гатовыя для гульняў. Заключнай падзеяй дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы" стала сапраўднае свята добрых спраў у сацыяльным пансіянаце "Ачаг надзеі". Госці прыйшлі да пастаяльцаў з падарункамі, добрым настроем і канцэртнымі нумарамі, падарыўшы ўсім мора станоўчых эмоцый. Гэты дзень стаў яркім сімвалам таго, што міласэрнасць і клопат не абмежаваны календаром і працягваюцца кожны дзень. Удзельнікі мастацкай самадзейнасці ўстаноў Блеўчыцкага сельсавета ў самабытных касцюмах накіраваліся з традыцыйным абрадам "Шчадрэц" па в. Лёшня. Падобнае свята адбылося і ў аг. Быстрыца. Народныя песні, добрыя пажаданні і шчадраванне стварылі святочную атмасферу і парадавалі жыхароў усіх узростаў. У Быстрыцкай сярэдняй школе прайшоў
Оглавление

Дашкольнікі супраць непагадзі

Выхаванцы Быстрыцкага дзіцячага сада з вялікім задавальненнем узяліся за рыдлёўкі, каб ачысціць тэрыторыю любімай дашкольнай установы ад наступстваў непагадзі, прынесенай цыклонам "Улі". Праца на свежым паветры кіпела весела і з запалам, і зараз пляцоўкі зноў чыстыя, бяспечныя і гатовыя для гульняў.

Акцыя завяршылася святам дабра

Заключнай падзеяй дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы" стала сапраўднае свята добрых спраў у сацыяльным пансіянаце "Ачаг надзеі". Госці прыйшлі да пастаяльцаў з падарункамі, добрым настроем і канцэртнымі нумарамі, падарыўшы ўсім мора станоўчых эмоцый. Гэты дзень стаў яркім сімвалам таго, што міласэрнасць і клопат не абмежаваны календаром і працягваюцца кожны дзень.

Па вёсцы – са "Шчадрацом"

Удзельнікі мастацкай самадзейнасці ўстаноў Блеўчыцкага сельсавета ў самабытных касцюмах накіраваліся з традыцыйным абрадам "Шчадрэц" па в. Лёшня. Падобнае свята адбылося і ў аг. Быстрыца. Народныя песні, добрыя пажаданні і шчадраванне стварылі святочную атмасферу і парадавалі жыхароў усіх узростаў.

У свеце прафесій

У Быстрыцкай сярэдняй школе прайшоў Дзень працоўнага выхавання і прафарыентацыі. Цэнтральнай падзеяй стаў вусны часопіс "У свеце прафесій", дзе навучэнцы праз прэзентацыі і віктарыны пашырылі свае веды аб розных спецыяльнасцях. А ў квэст-гульні "Прафесіі вакол мяне" (на здымку) вучні ў камандах вырашалі задачы, звязаныя з прафесійнай дзейнасцю, развіваючы логіку і ўменне працаваць разам.

Новости Блевчицкого сельсовета

    Новости Блевчицкого сельсовета
Новости Блевчицкого сельсовета