Калядная сустрэча аб’яднала ветэранаў працы СГФ "Руднае" (на здымку). Нагодай для мерапрыемства сталі не толькі святы, але і жаданне ўспомніць працоўныя гады, абмеркаваць, як мяняюцца тэхналогіі ў сельскай гаспадарцы і што застаецца ў ёй вечным і нязменным. Сваім выступленнем прысутных парадаваў дырэктар Капыльскага райаграсэрвісу Аляксандр Турбан. Ён расказаў пра мадэрнізацыю аграпрацэсаў і развіццё сучаснага АПК, што выклікала жывую цікавасць і пытанні ад вопытных аграрыяў.
Асаблівую душэўнасць мерапрыемству надаў інтэрактыў "Роднае, сваё", дзе ветэраны праверылі веды роднай мовы і падзяліліся мясцовымі дыялектнымі словамі. А кульмінацыяй сталі вершы на беларускай мове, якія з асаблівым пачуццём прачыталі Валянціна Чакун і Галіна Кушнер. Хто ведае: магчыма, гэтая шчырая сустрэча, поўная цяпла і ўспамінаў, пакладзе пачатак доб-рай традыцыі, якая будзе зноў і зноў злучаць розныя пакаленні аргарыяў Капыльшчыны. На тэрыторыі сельсавета прайшоў прафілактычны рэйд. У рамках акцыі па папярэ