Важным этапам работы па падтрыманні правапарадку стала чарговае пасяджэнне грамадскага пункта аховы правапарадку. У цэнтры ўвагі – прафілактычная работа з асобамі, схільнымі да здзяйснення правапарушэнняў, і абмеркаванне мер па ўмацаванні грамадскай бяспекі. Члены савета правялі індывідуальныя гутаркі, падкрэсліўшы важнасць захавання законнасці і сацыяльнай адказнасці кожнага жыхара сельсавета. Сумесна з інспектарам па ахове працы ААТ "Семежава" Сяргеем Лук’яновічам быў праведзены маштабны абход домаўладанняў. Асноўная мэта – папярэджанне пажараў у жылым сектары. Асаблівая ўвага надавалася стану пячнога ацяплення і электраправодкі. У дамах сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян былі ўсталяваны аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. З жыхарамі праведзены гутаркі пра правілы пажарнай бяспекі, бо наяўнасць апавяшчальніка – гэта рэальны шанс выратаваць жыццё пры задымленні. Семежава сустракала знакавую культурную падзею – абрад "Калядныя цары". Каб свята прайшло на высокім узроўні, на тэр