І да каго, цікава, трэба звяртацца ў навагоднюю ноч, каб збылося жаданне? Да Бога? Не, да яго, мусіць, трэба маліцца ў храме. Да Дзеда Мароза? Смешна неяк – у маім узросце ў казкі верыць. Але ўсё роўна: сілы нябесныя, усемагутныя, якія ёсць! Пазбаўце мяне ад кахання! Таго самага, якога я так у вас некалі прасіла. І была такая шчаслівая, калі яно прыйшло. Вось жа праўда: часам сам не ведаеш, чаго пажадаеш. Мне здавалася, што найвялікшае шчасце на свеце – гэта кахаць. Пра гэта заўсёды ў кніжках пішуць і ў кіно паказваюць. Дапрасілася. Цяпер ужо ведаю, што каханне – гэта імгненне шчасця і затым заўсёды не сціхаючы боль. Забярыце ў мяне гэтае насланнё, я стамілася жыць з ім. Хачу аднаго: спакою! А яшчэ прашу: пакарайце яго! Так, як мяне – каханнем. Моцным да таго, што сэрца перастае падпарадкоўвацца розуму. Калі ўсё чалавецтва заключаецца ў адным-адзіным чалавеку. Я не прашу, каб ён пакахаў мяне – хай гэта будзе іншая. Каму трэба будзе не ён, не яго радыкуліт і дрэнны настрой, а яго грошы,
Як загадаць жаданне ў навагоднюю ноч? Адказ не такі просты, як здаецца
23 января23 янв
1 мин